Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Аб Камітэце дзяржаўнай бяспекі Органы дзяржаўнай бяспекі, падпарадкаваныя iм воінскія часці i iншыя арганізацыі: 14-ы асобны полк урадавай сувязі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

14-ы асобны полк урадавай сувязі Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

У чэрвені 1943 года ў горадзе Свярдлоўску на базе 53-га асобнага запаснога палка сувязі на падставе Дырэктывы Генеральнага Штаба Чырвонай Арміі пачаў фарміравацца карпусны батальён сувязі. Фарміраваць батальён даручылі капітану Сарокіну Аляксандру Аляксандравічу. Фарміраванне батальёна завяршылася 28 чэрвеня 1943 года. Батальён атрымаў нумар і найменне – 694-ы асобны батальён сувязі і ўвайшоў у склад 41-га стралковага корпуса.

Баявое хрышчэнне воіны батальёна прынялі 13 ліпеня 1943 года ў раёне ракі Зуша ў складзе 41-га стралковага корпуса 3-й Арміі Бранскага фронту. У далейшым батальён прыняў удзел у Арлоўска-Курскай бітве, удзельнічаў у наступленні на горад Арол, за што асабовы склад атрымаў першую на сваім баявым шляху падзяку, аб’яўленую ў загадзе Вярхоўнага Галоўнакамандавання. А ўсяго за праяўленыя асабовым складам гераізм і мужнасць у ходзе баявых аперацый 694-у асобнаму батальёну сувязі такіх падзяк за гады вайны было аб'яўлена 13.

За ўдзел у баях па ўзяцці сталіцы Усходняй Прусіі горада Кёнігсберга Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 красавіка 1945 года часць узнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі.

У сакавіку 1956 года ў горадзе Маладзечне на базе 694-га асобнага батальёна сувязі пачаў фарміравацца 14-ы асобны полк урадавай сувязі КДБ пры Савеце Міністраў СССР.

10 сакавіка 1999 года ў жыцці часці адбылася знамянальная падзея. Прадстаўнікі ФАУСІ пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі перадалі Чырвоны Сцяг 694-га Асобнага батальёна сувязі, з гонарам пранесены дарогамі Вялікай Айчыннай вайны нашымі аднапалчанамі. Сцяг, які мае на сабе кулявыя і асколачныя «раненні», захоўваецца сёння ў палку, з'яўляючыся сімвалам баявых традыцый, і нагадвае кожнаму ваеннаслужачаму пра слаўны ратны шлях часці. У ліпені 2003 года, у дзень святкавання 60-годдзя з дня ўтварэння, палку быў уручаны Баявы Сцяг 14-га АПУС Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

На працягу апошніх дзесяцігоддзяў полк быў задзейнічаны ва ўсіх буйнамаштабных вучэннях Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь: «Нёман – 2001», «Бярэзіна – 2002», «Чыстае неба – 2003», «Шчыт Айчыны – 2004», «Шчыт Саюза – 2006», «Восень – 2008», «Захад – 2009», «Захад – 2013», для выканання задач па забеспячэнні ўрадавай сувяззю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у ходзе рабочых паездак па рэгіёнах краіны.
Наверх