Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99

Электронныя звароты

Электронныя звароты грамадзян і юрыдычных асоб накіроўваюцца на электронную пошту КДБ Рэспублікі Беларусь толькі праз запаўненне формы ў раздзеле сайта «Электронныя звароты» i разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»  (далей – Закон) (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, № 2/1852 ад 19 ліпеня 2011 г.).

Электронныя звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Электронны зварот грамадзяніна ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • адрас электроннай пошты грамадзяніна.
Электронны зварот юрыдычнай асобы ў абавязковым парадку павінен змяшчаць:
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы;
  • месца знаходжання юрыдычнай асобы;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • адрас электроннай пошты юрыдычнай асобы.
Да электронных зваротаў, пададзеных прадстаўнікамі заяўнікаў, павінны прыкладацца электронныя копіі дакументаў, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме тым жа спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот.

Адказы на электронныя звароты, а таксама паведамленнi заяўнікам аб пакіданні іх электронных зваротаў без разгляду па сутнасці, аб накіраваннi электронных зваротаў для разгляду арганізацыям у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй, спыненнi перапіскi, падаўжэнні тэрміну разгляду зваротаў накіроўваюцца ў электронным выглядзе на адрас электроннай пошты, указаны ў электронным звароце, альбо ў пісьмовым выглядзе на адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна або месца знаходжання юрыдычнай асобы ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам.

Электронныя звароты грамадзян
Электронныя звароты юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў
Наверх