Кніжная паліца
Сенюков, Г. П. Максим сообщает…: рассказы, очерки / Г. П. Сенюков. — Минск: издатель А. Н. Вараксин, 2007. — 215 с.
ISBN 978-985-6822-24-0.
Кніга ўяўляе сабой зборнік нарысаў і расказаў, якія раскрываюць многія раней невядомыя старонкі гісторыі нацыянальнай спецслужбы з моманту яе стварэння і аж да нашых дзён. На базе матэрыялаў архіва КДБ Рэспублікі Беларусь аўтар перадаў асаблівасці станаўлення і дзейнасці Камітэта ў міжваенны перыяд, раскрыў яго ролю і месца ў барацьбе з фашысцкім рэжымам, паказаў уклад айчыннай спецслужбы ў забеспячэнне бяспекі грамадзян Рэспублікі Беларусь. Адметная асаблівасць выдання – дэталізацыя апісаных аўтарам падзей, фактаў, дынамізм і вастрыня сюжэтнай лініі, шчырасць і цеплыня ў паказе характараў герояў.
Зельский, А. Г. Феликс Дзержинский: Рыцарь революции / А. Г. Зельский. — Минск: ФУАинформ, 2007. — 80 с.
ISBN 978-985-6721-71-0.
У ёй расказваецца пра выдатнага савецкага дзяржаўнага дзеяча Фелікса Дзяржынскага. Выданне змяшчае даведачна-энцыклапедычную інфармацыю па айчыннай гісторыі, а таксама ўспаміны родных, сяброў і саратнікаў вядомага рэвалюцыянера.
Генералы органов государственной безопасности: крат. биогр. справ. (1918-2008) / Сост.: И. З. Юркин [и др.]. — Минск: Геопринт, 2008. — 136 с.
ISBN 978-985-6785-14-9.
Упершыню даведнік быў выдадзены ў 2001 годзе (ТДА «Арнела»). Прапанаванае выданне перапрацаванае і дапоўненае.
Кривошеин, А. З. Контрразведчики: судьбы в пламени войны / А. З. Кривошеин. — Брест: ОАО «Брестская типография», 2006. — 304 с.
ISNB 985-6814-09-X.
Выданне падрыхтавана на аснове дакументаў, атрыманых з архіваў органаў дзяржбяспекі былога СССР і Рэспублікі Беларусь, музея Брэсцкай крэпасці-героя, шэраг матэрыялаў перададзены аўтару героямі нарысаў.
Надтачаев, В. Н. Военная контрразведка Беларуси: судьбы, трагедии, победы… / В. Н. Надтачаев. — Минск, Кавалер, 2008.416 с.
ISBN 078-985-6053-36-1.
У другі раздзел увайшлі раней апублікаваныя нарысы і інтэрв’ю супрацоўнікаў асобых аддзелаў КДБ, якія выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане і ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
У кнізе выкарыстаны дакументы і фотаматэрыялы з дзяржаўных і ведамасных архіваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, асабістых архіваў, успаміны ветэранаў органаў «Смерш» і асобых аддзелаў КДБ СССР. Многія дакументы публікуюцца ўпершыню.
По долгу, чести и призванию: страницы истории управления КГБ Республики Беларусь по Гомельской области / Под ред. И. А. Коржа. — Гомель: Сож, 2007. — 176 с.
ISBN 978-985-6551-80-5.
Кніга паслядоўна раскрывае асноўныя этапы гісторыі ўпраўлення КДБ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці з моманту яго заснавання: цяжкія і суровыя гады станаўлення, барацьбы з бандытызмам; гераічны летапіс баёў Вялікай Айчыннай вайны, пошук і выкрыццё фашысцкіх карнікаў і іх памагатых; ліквідацыя наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС… У выданні прыведзены ўспаміны ўдзельнікаў і відавочцаў, біяграфіі кіраўнікоў, размешчаны дакументы, што раней не публікаваліся, якія раскрываюць малавядомыя факты з гісторыі ўпраўлення.
Щит и меч Отечества / Под ред. В. И. Дементея. — Минск: Междунар. центр интеграц. информ. Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. — 340 с.
ISBN 985-6715-24-5.
У ходзе падрыхтоўкі кнігі аўтарскім калектывам, у склад якога ўвайшлі кіраўнікі і супрацоўнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарату КДБ, Інстытута нацыянальнай бяспекі і Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар», перапрацавана значная колькасць гістарычнай і спецыяльнай літаратуры, дакументальных крыніц. Значная частка рабочага матэрыялу ўзята з беларускіх архіваў: Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі, Цэнтральнага архіва КДБ. Пры падрыхтоўцы выдання выкарыстоўваліся таксама дакументы з архіваў ФСБ і СЗР Расійскай Федэрацыі. У падборы ілюстрацыйнага матэрыялу істотную дапамогу аказалі Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі, Беларускі дзяржаўны архіў кінафотафонадакументаў, БелТА, прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і ветэраны органаў дзяржбяспекі.
Этапы большого пути 1946 — 2006 (очерки истории ИНБ РБ) / Сост.: А. П. Ходанович, Г. П. Сенюков. — Минск, 2008. — 100 с.
Акрамя расказу пра найбольш значныя старонкі гісторыі кожнай з устаноў, у выданні прыведзены ўспаміны выпускнікоў і віншавальныя звароты да кіраўніцтва і выкладчыцкага складу ІНБ з нагоды 60-годдзя з моманту стварэння першай навучальнай установы па падрыхтоўцы прафесійных кадраў для органаў дзяржаўнай бяспекі.
Книга памяти сотрудников органов государственной безопасности, погибших и пропавших без вести в годы Великой Отечественной войны / Сост. В. Н. Дидковский. — Могилев, 2006. — 64 с.
Кніга складзена на базе «Книги памяти сотрудников органов контрразведки, погибших и пропавших без вести в годы Великой Отечественной войны» (Масква, 1995) і архіўных матэрыялаў УКДБ па Магілёўскай вобласці.
На службе Родине: Страницы истории / Авт. коллектив: В. И. Дементей [и др.]. — Витебск: УПП «Витебская областная типография, 2004. — 352 с.
Выданне змяшчае багаты ілюстрацыйны матэрыял, што асвятляе будні супрацоўнікаў УКДБ, кароткія біяграфічныя даныя генералаў КДБ, якія праходзілі службу ва Упраўленні на пасадах аператыўнага і кіруючага складу, а таксама гісторыю адміністрацыйнага будынка УКДБ па Віцебскай вобласці.
Каминский, В. Д. Без права на славу / В. Д. Каминский. — Могилев: УПКП «Могилевская облтипография им. Спиридона Соболя», 2005. — 304 с.
У выданні таксама паказана дзейнасць супрацоўнікаў упраўлення ў пасляваенныя гады.

ISBN 978-985-01-0819-7.
Кніга прысвечана легендарнаму жыццю і барацьбе аднаго з выдатных партызанскіх кіраўнікоў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння Героя Савецкага Саюза генерал-маёра В.З. Каржа, 110-годдзе якога адзначалася ў 2009 годзе. На яго долю выпалі найбольш пераломныя падзеі XX стагоддзя: удзел у «актыўнай» разведцы па лініі Разведупра РСЧА на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў пачатку 1920-х гадоў, пачатак калгаснага будаўніцтва ў БССР, падрыхтоўка партызанскага спецрэзерву па лініі НКУС БССР у 1931—1936 гадах, вайна ў Іспаніі, незаконны арышт органамі НКУС у 1938 годзе. Дзейнасць гэтага незвычайнага чалавека шмат у чым вызначыла размах і характар партызанскага руху ў рэспубліцы. Пасля вайны, добраахвотна пакінуўшы пасаду намесніка міністра лясной гаспадаркі БССР, В.З. Корж узначаліў на сваёй радзіме разбураны калгас, зрабіўшы яго адным з перадавых у Беларусі. Пазней гаспадарка атрымала назву «Партызанскі край» імя В.З. Каржа.
У кнізе шырока выкарыстаны дакументы НА РБ, дзённікі, запісы, успаміны В.З. Каржа і яго дачкі Зінаіды, якія раней не публікаваліся.

ISBN 978-985-7083-28-2.
Кніга прысвечана легендарнаму жыццю аднаго з выдатных партызанскіх кіраўнікоў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, камандзіра Пінскага партызанскага злучэння, Героя Савецкага Саюза генерал-маёра В. 3. Каржа. На яго лёc выпалі найбольш пераломныя падзеі XX стагоддзя: удзел у "актыўнай разведке» па лініі Разведупра РКЧА на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў пачатку 1920-х гг., калгаснае будаўніцтва ў БССР, падрыхтоўка партызанскага рэзерву па лініі Спецбюро НКУС БССР у 1931-1936 п ., вайна ў рангу саветнiка рэспубліканскай Іспаніі, незаконны арышт органамі НКУС БССР у 1938 г. Дзейнасць гэтага выдатнага чалавека шмат у чым вызначыла размах і характар ўсенароднага партызанскага руху ў рэспубліке.
У кнізе выкарыстаны дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, шэраг эксклюзіўных архіўных матэрыялаў КДБ Беларусі, ФСБ Расіі, дзённікі, успаміны В. 3. Каржа, партызан славутага Пінскага злучэння і яго дачкі Зінаіды Васільеўны Корж, якія раней не публікаваліся.

ISBN 978-985-6994-86-2.
Лейтматывам кнігі з'яўляецца расказ пра лёс франтавіка, дэсантніка, палкоўніка КДБ В. А. Махоркіна, баявы шлях якога праходзіў праз Ленінградскі фронт, Беларусь, Румынію, Венгрыю, Аўстрыю і Чэхаславакію. Асабістыя дзённікі В. А. Махоркіна пераплятаюцца з апавяданнем аўтара пра эпоху, якая вызначалася небывалым пасляваенным проціборствам спецслужбаў у тайнай вайне заакіянскай «імперыі дабра», звязанай з ёю англа-амерыканскай і германскай «нябачнай раці» супраць вялікай, разбуранай у выніку гарбачоўскай «перабудовы» краіны за свабоду і незалежнасць якой ветэран органаў дзяржбяспекі ваяваў у гады Вялікай Айчыннай.
У кнізе, прызначанай для шырокага кола чытачоў, выкарыстаны малавядомыя матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Цэнтральнага архіва ФСБ Расіі і асабісты архіў аўтара.

ISBN 978-985-6941-27-9.
У кнізе размова ідзе аб некаторых малавядомых эпізодах вайны 1939—1944 гадоў на тэрыторыі Беларусі. Разам з войскамі дзеючай арміі, партызанамі і падпольшчыкамі свой уклад у справу выгнання нацысцкіх акупантаў з нашай зямлі ўнеслі фарміраванні НКУС (НКДБ) СССР і Беларускай ССР, ваеннай контрразведкі, Разведвальнае ўпраўленне Генеральнага штаба РСЧА і разведаддзелы штабоў франтоў, Цэнтральны і Беларускі штабы партызанскага руху. Гэта былі беспрэцэдэнтныя па сваёй напружанасці і бязлітаснасці баі як на бачным, так і на нябачным фронце.

ISBN 978-985-7062-84-3
У аснову кнігі пакладзены аднайменны рукапіс Канстанціна Ялуніна, былога супрацоўніка ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласці, які ў перыяд 1979 – 1980 гадоў у якасці саветніка знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў горнай афганскай правінцыі Пактыя. У сваім рукапісе аўтар разглядае асноўныя пытанні палітычнай абстаноўкі ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Афганістан, спецыфікі дзейнасці КДБ, цяжкасці, з якімі сутыкаліся супрацоўнікі дзяржбяспекі пры выкананні асобых заданняў.

ISBN 978-985-01-0957-6
Выданне прысвечана ўнікальнай навучальнай установе – дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Гэта вядомая ў краіне і далёка за яе межамі навучальная ўстанова рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў для дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Кніга не толькі змяшчае вычарпальныя звесткі і храналогію гістарычных падзей, этапаў стварэння, станаўлення і развіцця навучальнай установы, але таксама апавядае аб дзейнасці і лёсах яе супрацоўнікаў, якія ўнеслі важкі ўклад у стварэнне сучаснай эфектыўнай сістэмы падрыхтоўкі кадраў, навуковае суправаджэнне аператыўна-вышуковай дзейнасці і прымнажэнне слаўных педагагічных традыцый.
КГБ в Афганистане / Лариса Кучерова. – М. : Яуза : Эксмо, 2009. – 384 с.
ISBN987-5-699-35004-9
У 80-ыя гады мінулага стагоддзя Афганістан быў полем бою не толькі ўзброеных сіл, палітычных сістэм і цывiлiзацый, але яшчэ і спецслужбаў многіх краін свету. Гэтая таемная вайна да цяперашняга часу застаецца адной з самых закрытых старонак айчыннай гісторыі. Звесткі аб аператыўнай рабоце КДБ у Афганістане вельмі бедныя, падрабязнасці місій не абмяркоўваюцца ў адкрытым друку, а са многіх спецаперацый да гэтага часу не зняты грыф сакрэтнасцi.Гэтая кніга прарывае інфармацыйную блакаду. Невядомыя падрабязнасці штурму палаца Аміна і захоп амерыканскіх ваенных дарадцаў, выратаванне савецкіх салдат з душманскага палону і паляванне за караванамі са зброяй, аператыўныя распрацоўкі і шматхадовыя разведгульнi, страўліванне душманскiх банд i баявая работа атрадаў спецыяльнага прызначэння – у гэтым захапляльным выданні асветлены асноўныя напрамкі дзейнасці КДБ у Афганістане, невядомыя чытачу раней.
Военные контрразведчики Беларуси. Память, люди, операции... / Николай Смирнов. – Минск : Белпринт, 2013. – 352 с.
Кніга прысвечана дзейнасці ваеннай контрразведкі – дзяржаўнай структуры, якая забяспечвае бяспеку Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і іншых воінскіх фарміраванняў. Аўтар не толькі прасачыў гісторыю і развіццё ваеннай контрразведкі з канца XIX – пачатку XX стагоддзя ў цеснай сувязі з канкрэтнай ваенна-палітычнай і аператыўнай абстаноўкай, але і падрабязна спыніўся на значных падзеях, распавёў аб ваенных контрразведчыках, якія пакінулі след на беларускай зямлі, аб іх удзеле ў аперацыях, якія сталі класікай дзейнасці ваеннай контрразведкі.
Пазнавальна распавядаецца ў выданні і пра поспехі контрразведчыкаў ў ходзе савецка-фінляндскай вайны, пра лёсы людзей, якiя набліжалi Перамогу на франтах, у партызанскіх атрадах, у тыле ворага. Таксама ў кнізе адлюстравана дзейнасць органаў ваеннай контрразведкі ў пасляваенны перыяд, выкананне контрразведчыкамi інтэрнацыянальнага абавязку ў Афганістане.
Асобная частка прысвечана ваеннай контрразведцы нашай суверэннай дзяржавы.

ISBN 978-5-98604-277-0
"Покаяние «Иуды»" - гэта вострасюжэтны раман аб адным з эпізодаў барацьбы савецкай контрразведкі з замежнымі спецслужбамі, якія спрабавалі завалодаць стратэгічнымі сакрэтамі супрацьракетнай абароны Масквы, і шматхадавой аперацыі органаў дзяржаўнай бяспекі СССР па зрыве варожых намераў праціўніка.
У кнізе магчымы некаторыя супадзенні з рэальна меўшымі месца ў 80-я гады мінулага стагоддзя эпізодамі тайнай вайны двух сусветаў і прозвішчамі людзей, якія служылі ў КДБ СССР. Нехта можа ўбачыць у асобных героях сваіх прататыпаў, а нехта - вобразы людзей, якія цяпер жывуць сярод нас... Гэта цалкам дапушчальна, паколькі аўтар шукае вакол сябе ўдалыя натуры, якія дапамагаюць яму раскрыць глыбіню мастацкай рэальнасці твора.

Гісторыя Упраўлення дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці – цэнтральная тэма дадзенай кнігі. Аднак палатно падзей і фактаў, прадстаўленае ў ёй, значна шырэй і ўключае асвятленне шэрагу спецыяльных аперацый у рэгіёне – ад першага пісьмовага згадвання аб старажытным Бярэсцi да пачатку Другой сусветнай вайны. Асобная частка прысвечана супрацьстаянню савецкіх і польскіх спецслужбаў на «старой мяжы» у перыяд 1921-1938 гадоў, падрабязна апісаны падзеі «Вызваленчага паходу» 1939 года. Прадстаўлена рэканструкцыя брэсцкай гарадской хронікі 22 чэрвеня 1941 года як адлюстраванне той сітуацыі, у якой апынуліся мясцовыя органы УНКУС і УНКДБ адразу пасля нападу Германіі на СССР. Значнае месца нададзена барацьбе з падполлем АУН-УПА ў першыя пасляваенныя гады.
Я был «каскадером»: очерки / Олег Пересятник, Геннадий Ануфриев. – Минск: А.Н. Вараксин, 2013. – 64 с.:ил.
ISBN 978-985-7062-62-1
«Я быў «каскадзёрам» - сумесны творчы праект палкоўніка КДБ у адстаўцы, у мінулым афіцэра знакамітага атрада «Каскад» Алега Перасятніка і беларускага пісьменніка, журналіста Генадзя Ануфрыева.
У выданне ўвайшлі дакументальныя нарысы, прысвечаныя амаль невядомым шырокай чытацкай аўдыторыі старонкам вайны ў Афганістане. У жывой і захапляльнай форме распавядаецца аб удзеле ў ёй атрадаў спецыяльнага прызначэння КДБ СССР. Баявыя будні падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння «Каскад», «Зеніт» і «Гром» (пасля «Вымпел» і «Альфа») пакрытыя завесай таямнічасці.
Смирнов Н.И. С89 Беларусь. Особый фронт… / Николай Смирнов. – Минск : Бел-принт, 2015. – 312 с.
ISBN 978-985-459-356-2
У гэтай кнізе распавядаецца аб некаторх невядомых, напаўзабытых, а то і зусім прызабытых старонках небывалай эпапеі супраціўлення агрэсару ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, што папярэднічала ў Еўропе гэтым трагичным падзеям гісторыі, пра лёс і справы розных людзей, якія ваявалі ў тыле ворага ў складзе спецгрупп Выведвальнага упраўлення Чырвонай Арміі, НКУС-НКГБ СССР і БССР, партызанскіх атрадаў, брыгад і злучэнняў ЦШПР, БШПР і зусім юных падпольшчыкаў, партызанах, якія пакінулі свой яркі след на беларускай зямлі ў гады той доўгай, неверагоднай па напале і людскіх страт бітвы, і пра тое, у якіх суровых, часцяком нечалавечых умовах прыходзілася ім змагацца і жыць.
«Великая Победа: история и современность»: материалы Международной научно-практической конференции, посвященной
70-летию Победы советского народа в Великой Отечественной вой¬не, Минск,
14 - 15 мая 2015 г. / ред. кол.: В.И. Адамушко [и др.]. - Минск : А.Н.
Вараксин, 2015. - 442 с.
ISBN 978-985-7128-15-0
У зборніку матэрыялаў разгледжаны праблемы міжнародных адносін напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны, баявыя дзеянні на франтах, акупацыйны рэжым, гісторыя партызанскага руху і падпольнай барацьбы, праца тылу ў гады вайны, а таксама пытанні ўвекавечання памяці пра вайну і патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Акрамя гэтага адлюстраваны сучасны стан вывучэння дакументаў па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў архівах Рэспублікі Беларусь і за яе межамі.
Выданне можа быць карысна гісторыкам, архівістам, аспірантам, педагогам, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
Битва над бездной./ Хатаев А.Ц. - М.: ПРОБЕЛ-2000, 2016. - 588 с.
ISBN 978-5-98604-538-0
"Битва над бездной" - працяг вострасюжэтнага рамана "Покаяние «Иуды»" аб шматхадавой аперацыі савецкай контрразведкі па зрыве разведвальна-падрыўных намераў спецслужбаў заходніх дзяржаў супраць СССР у канцы 80-х гадоў. У выніку прафесіянальных дзеянняў контрразведчыкам удаецца ліквідаваць разгалінаваную агентурную сетку праціўніка ў Маскве - Беларусі - Ленінградзе.
Хатынский некрополь: документы и материалы / сост.: А.Ф. Буболо [и др.] ; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск : НАРБ, 2014. — 250 с.: ил. - (Архив. История. Память).
ISBN 978-985-6372-77-6
Зборнік распавядае аб збудаванні Хатынскiх мемарыяльных могілак і трагедыі, перажытай у гады вайны, кожнай весцы , якая была увекавечана i не адроджана.
Выданне прызначана для навуковых работнікаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.

ISBN 978-985-6372-76-9
Зборнік прысвечаны хатынскай трагедыі і гісторыі ўзвядзення мемарыяльнага комплексу. Ўключаны дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Занальны дзяржаўны архіў у г. Барысаве, бягучага архіва Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, асабістага архіва Л.М. Левіна. Пераважная большасць архіўных дакументаў у навуковы абарот ўводзіцца ўпершыню. Таксама публікуюцца матэрыялы перыядычнага друку, фотаздымкі.
Выданне разлічана на гісторыкаў, архівістаў, работнікаў музеяў, будзе цікава шырокаму колу чытачоў.

ISBN 978-985-6372-79-0
Зборнік распавядае пра 433 беларускіх вёсках, знішчаных нацыстамі разам з жыхарамі і адноўленых пасля вайны. Памяць пра іх ўвекавечана ў Дзяржаўным мемарыяльным комплексе «Хатынь» на сімвалічнае дрэва жыцця. Публікуюцца архіўныя дакументы, успаміны жыхароў спаленых беларускіх вёсак, якiя выратавалiся, і сведак тых падзей. Выданне праілюстравана фатаграфіямі і копіямі дакументаў.
Зборнік прызначаны для навуковых работнікаў, краязнаўцаў, педагогаў, ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.