Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Контртэрарыстычная дзейнасць Контртэрарыстычнае ўпраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь

Контртэрарыстычнае ўпраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ад 10 ліпеня 2012 г. № 390-З адной з задач органаў дзяржаўнай бяспекі з'яўляецца папярэджанне, выяўленне і спыненне тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці.

У вырашэнні гэтай задачы прымаюць удзел усе падраздзяленні органаў дзяржаўнай бяспекі ў межах сваёй кампетэнцыі. Для каардынацыі іх дзейнасці ў гэтай сферы ў чэрвені 2013 года створана контртэрарыстычнае ўпраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь (далей – КТУ) як самастойнае структурнае падраздзяленне цэнтральнага апарату КДБ Рэспублікі Беларусь. КТУ ўтворана на базе антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Рэспублікі Беларусь.

З мэтай павышэння эфектыўнасці барацьбы з тэрарызмам у Рэспубліцы Беларусь КТУ праводзіць работу па ўдасканаленні нарматыўнай прававой базы Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы. У прыватнасці, КТУ:

  • рыхтуе прапановы па распрацоўцы (удасканаленні) нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у сферы абароны асобы, грамадства і дзяржавы ад тэрарызму, папярэджання, выяўлення, спынення тэрарыстычнай дзейнасці і мінімізацыі яе наступстваў, выяўлення і ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічаюць ажыццяўленню тэрарыстычнай дзейнасці;
  • распрацоўвае ведамасныя нарматыўныя прававыя акты, якія рэгламентуюць дзейнасць падраздзяленняў органаў дзяржаўнай бяспекі ў сферы барацьбы з тэрарызмам;
  • рыхтуе прапановы суб'ектам барацьбы з тэрарызмам і ўдзельнічае сумесна з імі ў распрацоўцы міжведамасных нарматыўных прававых актаў у сферы барацьбы з тэрарызмам.

У выпадку правядзення контртэрарыстычнай аперацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь КТУ арганізуе функцыянаванне аператыўнага штаба па кiраванні контртэрарыстычнай аперацыяй.

Упраўленне таксама каардынуе правядзенне органамі дзяржаўнай бяспекі комплексных мерапрыемстваў па забеспячэнні антытэрарыстычнай абароны крытычна важных аб'ектаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

На планавай аснове арганізуюцца і праводзяцца вучэнні з суб'ектамі барацьбы з тэрарызмам. На вучэннях мадэлююцца сітуацыі ўчынення актаў тэрарызму на розных аб'ектах, у тым ліку якія ўключаюць захоп заложнікаў, а таксама вядзенне перагавораў з тэрарыстамі.

З мэтай пастаяннага абмену інфармацыяй КТУ кантактуе з замежнымі антытэрарыстычнымі структурамі, вывучае іх вопыт і існуючыя перадавыя тэхналогіі (напрацоўкі). У рамках узаемадзеяння супрацоўнікамі ўпраўлення ўстаноўлены і падтрымліваюцца рабочыя кантакты з антытэрарыстычным цэнтрам СНД, міжнароднымі цэнтрамі і арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі барацьбы з тэрарызмам.

На пастаяннай аснове ажыццяўляецца маніторынг тэрарыстычных праяў у розных рэгіёнах планеты. Супрацоўнікі ўпраўлення дасканала вывучаюць прычыны і ўмовы ўзнікнення крызісных сітуацый, аналізуюць арганізацыю і парадак іх лакалізацыі і ліквідацыі спецслужбамі. Дзякуючы такой дзейнасці, напрацоўваюцца тэарэтычныя веды, якія ў далейшым адпрацоўваюцца практычна на вучэннях і занятках.

Наверх