Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Аб Камітэце дзяржаўнай бяспекі Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва

З моманту стварэння Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь як рэспубліканскага органа дзяржаўнага кіравання самая сур'ёзная ўвага ўдзялялася пытанням устанаўлення і развіцця міжнароднага супрацоўніцтва.

Адным з першых крокаў у гэтым напрамку стала заключэнне 13 мая 1992 года Пагаднення аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні паміж Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам бяспекі Расійскай Федэрацыі, правапераемніцай якога стала Федэральная служба бяспекі Расійскай Федэрацыі (ФСБ Расіі).

3 верасня 1992 года было падпісана Пагадненне паміж Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Службай знешняй разведкі Расійскай Федэрацыі (СЗР Расійскай Федэрацыі) аб супрацоўніцтве ў галіне разведвальнай дзейнасці.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе супрацоўніцтва і ўзаемадзеянне на падставе падпісаных міжнародных дагавораў міжведамаснага характару: з Камітэтам нацыянальнай бяспекі (КНБ) Рэспублікі Казахстан (Пагадненне ад 29 мая 1992 г.); са Службай бяспекі Украіны (СБУ) (Пагадненне ад 31 лiпеня 1992 г.); са Службай інфармацыі і бяспекі (СІБ) Рэспублікі Малдова (Пагадненне ад 10 жніўня 1994 г.); са Службай нацыянальнай бяспекі (СНБ) Рэспублікі Узбекістан (Пагадненне ад 4 чэрвеня 1999 г.); з Міністэрствам нацыянальнай бяспекі (МНБ) Азербайджанскай Рэспублікі (Пагадненне ад 30 верасня 1999 г.); з Міністэрствам нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Арменія (правапераемніца — Служба нацыянальнай бяспекі (СНБ) пры Урадзе Рэспублікі Арменія (Пагадненне ад 24 мая 2000 г.). Усяго КДБ Рэспублікі Беларусь падпісана 18 міжнародных дагавораў міжведамаснага характару аб супрацоўніцтве і ўзаемадзеянні са спецыяльнымі службамі і органамі бяспекі замежных дзяржаў.

Пасля распаду СССР і ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД) для каардынацыі ўзаемадзеяння спецыяльных службаў і праваахоўных органаў дзяржаў — удзельніц СНД, прыняцця сумесных мер па забеспячэнні інтарэсаў нацыянальнай бяспекі, абароны правоў і свабод грамадзян, барацьбы з тэрарызмам, кантрабандай, карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю міждзяржаўнага характару ў 1992 годзе была створана Нарада кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў — удзельніц СНД, пераўтвораная ў 1996 годзе ў Савет кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў — удзельніц СНД (СОРБ).


Асноўнымі задачамі СОРБ з’яўляюцца:

  • забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння ў галіне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю міжнароднага характару і ў іншых сферах дзейнасці спецслужбаў;
  • рэалізацыя рашэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД па пытаннях, што адносяцца да кампетэнцыі спецслужбаў;
  • выпрацоўка прапаноў па збліжэнні нацыянальнага заканадаўства дзяржаў — удзельніц Садружнасці і развіцці дагаворна-прававой базы міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы дзейнасці спецслужбаў.
У СОРБ уваходзяць кіраўнікі МНБ Азербайджанскай Рэспублікі, СНБ Рэспублікі Арменіі, КДБ Рэспублікі Беларусь, МУС Грузіі, КНБ Рэспублікі Казахстан, Дзяржаўнага камітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызскай Рэспублікі, СІБ Рэспублікі Малдовы, ФСБ Расіі, Дзяржаўнага камітэта бяспекі Рэспублікі Таджыкістан і Службы бяспекі Украіны. У якасці наглядальнікаў у рабоце СОРБ прымаюць удзел кіраўнікі Міністэрства нацыянальнай бяспекі Туркменістана і Службы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Узбекістан.

Для каардынацыі дзейнасці спецыяльных службаў праваахоўных органаў дзяржаў — удзельніц СНД па лініі знешняй разведкі ў 2000 годзе была створана Нарада кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў краін Садружнасці.

Неабходнасць эфектыўна процістаяць сучасным выклікам і пагрозам, што зыходзяць у першую чаргу ад міжнароднага тэрарызму, розных форм транснацыянальнай арганізаванай злачыннасці, абумовіла ўстанаўленне і падтрыманне трывалых сувязей КДБ Рэспублікі Беларусь са спецыяльнымі службамі, праваахоўнымі органамі і іншымі арганізацыямі замежных дзяржаў. У сувязі з гэтым Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на пастаяннай аснове ў рамках міжнародных дагавораў міжведамаснага характару ажыццяўляе ўзаемадзеянне са спецыяльнымі службамі і праваахоўнымі органамі Польшчы, Літвы, Латвіі, Германіі, Італіі, ЗША, Кітая, В'етнама, Сірыі і шэрага іншых краін.

У ходзе гэтага супрацоўніцтва на пастаяннай аснове праводзіцца абмен інфармацыяй аб аб'ектах аператыўна-вышуковай дзейнасці, а таксама аб намаганнях, што прымаюцца Рэспублікай Беларусь у сферы барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і процідзеяння міжнароднаму тэрарызму.

Кіраўніцтву Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь таксама прадстаўлены рэгіянальныя афіцыйныя прадстаўнікі Федэральнай крымінальнай паліцыі і Федэральнай разведвальнай службы Федэратыўнай Рэспублікі Германіі, Нацыянальнай службы крымінальнай разведкі Каралеўства Нідэрландаў, Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення (ЦРУ) і Федэральнага бюро расследаванняў (ФБР) Злучаных Штатаў Амерыкі, МОССАД (разведка) і Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) Дзяржавы Ізраіль, Міграцыйнай службы, Службы крымінальнай разведкі МУС і мытні Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Службы знешняй разведкі Рэспублікі Ангола, мытні і паліцыі Каралеўства Швецыя, МУС Каралеўства Іспанія, МУС Канады, Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі (ДДБ) Літоўскай Рэспублікі, Бюро па абароне Канстытуцыі (БАК) Латвійскай Рэспублікі, якія ўзаемадзейнічаюць з КДБ Рэспублікі Беларусь без устанаўлення непасрэдных дагаворна-прававых адносін на падставе міждзяржаўных дагавораў і ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь міжнародных канвенцый.

Праз магчымасці афіцыйных прадстаўнікоў ажыццяўляецца абмен інфармацыяй па пытаннях аператыўна-службовай дзейнасці. Для абмеркавання пытанняў узаемадзеяння як на тэрыторыі краіны, так і ў ходзе замежных візітаў, у рамках сваёй кампетэнцыі яны аказваюць садзейнічанне ў арганізацыі і правядзенні сумесных аперацый, канферэнцый і семінараў па праблемах, што маюць узаемны інтарэс, выкананні запытаў аб прававой дапамозе, сустрэч дэлегацый спецслужбаў і праваахоўных органаў. Акрамя таго, праз афіцыйных прадстаўнікоў даводзіцца да кіраўніцтва спецыяльных службаў і праваахоўных органаў іх краін палітычная, эканамічная і іншая інфармацыя, якая садзейнічае развіццю супрацоўніцтва паміж дзяржавамі.

З 1995 года КДБ праз Нацыянальнае цэнтральнае бюро (НЦБ) Інтэрпала ў Рэспубліцы Беларусь узаемадзейнічае з Міжнароднай арганізацыяй крымінальнай паліцыі (Інтэрпал), што дае магчымасць інфармацыйнага абмену з праваахоўнымі органамі іншых дзяржаў — членамі Інтэрпала з 184 краін.

Па лініі Інтэрпала ажыццяўляецца збор, апрацоўка і абмен на пастаяннай аснове інфармацыяй у сферы барацьбы з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю, міжнародным тэрарызмам, забеспячэння эканамічнай бяспекі, барацьбы з крадзяжом аўтатранспарту, прадметаў, якія маюць гістарычную, навуковую, мастацкую або культурную каштоўнасць, незаконным абаротам наркатычных і псіхатропных сродкаў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і выбуховых рэчываў, а таксама забеспячэння інфармацыйнай бяспекі, міжнароднага вышуку.
Наверх