Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99

Нагрудныя знакі

  Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi».

Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
16 кастрычніка 2007 г. № 520.

Юбілейным медалём «90 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi» ўзнагароджваюцца:

ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бяспекі, падначаленых ім падраздзяленняў і арганізацый (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі па хадайніцтве Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар», службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі.
  Памятны медаль «80 лет Комитету государственной безопасности».

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
20 кастрычніка 1997 г.
  Нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнiк КДБ».

Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
30 снежня 2002 г. №635.

Нагрудным   знакам  «Ганаровы  супрацоўнiк  КДБ» узнагароджваюцца  супрацоўнікі органаў  дзяржаўнай бяспекі    Рэспублікі   Беларусь  за  адзнаку пры выкананні воінскага, службовага або грамадзянскага абавязку, высокія вынікі ў службовай дзейнасці, воінскае, прафесійнае майстэрства.

Нагрудным   знакам  могуць узнагароджвацца іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.
  Нагрудны знак «XXV год бездакорнай службы».

Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
4 снежня 2008 г. №644.

Нагрудным знакам Камітэта дзяржаўнай бяспекі «XXV год бездакорнай службы» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бяспекі, падначаленых ім падраздзяленняў і арганізацый за высокія дасягненні ў службе і бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, якія маюць выслугу дваццаць пяць і больш каляндарных гадоў на ваеннай службе, службе ў органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. 
  Нагрудны знак «За выдатнасць» I ступені.

Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
4 снежня 2008 г. №664.

Нагрудным знакам Камітэта дзяржаўнай бяспекі «За выдатнасць» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бяспекі, падначаленых ім падраздзяленняў і арганізацый за значны асабісты ўклад у забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі і выключныя заслугі ў службовай дзейнасці.

Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі, эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Нагрудны знак мае дзве ступені. Вышэйшай ступенню з'яўляецца I ступень. 
  Нагрудны знак «За выдатнасць» II ступені.

Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад
4 снежня 2008 г. №664.
  Нагрудны знак «90 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».

Заснаваны пастановай Савета афіцэрскіх сходаў органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад
5 лістапада 2007 г.
  Юбілейны нагрудны знак «80 лет ИНО ВЧК – УВР КГБ РБ».

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
26 ліпеня 2000 г.
   Юбілейны нагрудны знак «60 лет 14 ОППС».

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
13 ліпеня 2003 г.
  Нагрудны знак узнагароды «Группа «А» Комитета государственной безопасности Республики Беларусь».

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
4 сакавіка 2005 г.
  Нагрудны знак «За выдатную службу» I ступені падраздзяленняў урадавай сувязі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
31 кастрычніка 2005 г.
  Нагрудны знак «За выдатную службу» II ступені падраздзяленняў урадавай сувязі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
31 кастрычніка 2005 г.
  Нагрудны знак «Упраўленне ваеннай контрразведкi» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
12 снежня 2005 г.
  Нагрудны знак «80 год урадавай сувязi Рэспублікі Беларусь» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
14 мая 2011 г.
  Нагрудны знак «95 лет управлению КГБ РБ по г.Минску и Минской области».

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
26 кастрычніка 2012 г.
  Юбілейны нагрудны знак «70 лет 14 ОППС КГБ Республики Беларусь».

Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад
25 лютага 2013 г.
  Нагрудны знак упраўлення ваеннай контрразведкi Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь «За ўзаемадзеянне».

Заснаваны Загадам КДБ Рэспублікі Беларусь ад
10 снежня 2014 г.

Наверх