Напрамкі дзейнасці
Асноўныя напрамкі дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь:
- контрразведвальная дзейнасць — дзейнасць органаў дзяржаўнай бяспекі ў межах сваіх паўнамоцтваў па папярэджанні, выяўленні і спыненні разведвальнай і іншай дзейнасці спецыяльных службаў замежных дзяржаў, замежных, міжнародных і іншых арганізацый, а таксама некаторых асоб, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
- органы дзяржаўнай бяспекі ў межах сваёй кампетэнцыі ажыццяўляюць знешнюю разведку ў палітычнай, эканамічнай, ваеннай, навукова-тэхналагічнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай і экалагічнай сферах у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб знешняй разведцы;
- органы дзяржаўнай бяспекі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюць папярэджанне, выяўленне і спыненне тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, арганізаванай злачыннасці і карупцыі, незаконнай міграцыі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, зброі, боепрыпасаў, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў, а таксама іншых аб’ектаў экспартнага кантролю, кантрабанды, іншых злачынстваў, дазнанне і папярэдняе следства па якіх заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь аднесены да ведання органаў дзяржаўнай бяспекі;
- урадавая і аператыўная сувязь – гэта сеткі электрасувязі спецыяльнага прызначэння, якія забяспечваюць сакрэтнасць перадаваемай па іх інфармацыі. Органы дзяржаўнай бяспекі арганізуюць урадавую сувязь у інтарэсах дзяржаўных органаў, аператыўную сувязь — у інтарэсах праваахоўных органаў;
- органы дзяржаўнай бяспекі забяспечваюць дзяржаўныя органы і іншыя арганізацыі, вышэйшых службовых асоб дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пры іх часовым знаходжанні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь урадавай і аператыўнай сувяззю, а таксама арганізуюць дзейнасць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых арганізацый па забеспячэнні крыптаграфічнай і інжынерна-тэхнічнай бяспекі шыфраванай і іншых відаў спецыяльнай сувязі ў Рэспубліцы Беларусь і арганізацыях Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за яе межамі, і ажыццяўляюць дзяржаўны кантроль за гэтай дзейнасцю.
(Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» № 390-З ад 10 ліпеня 2012 г. гл. 3)