Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Даведачная інфармацыя Нетарыфнае рэгуляванне ўвозу/вывазу спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі, і шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў

Нетарыфнае рэгуляванне ўвозу/вывазу спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі, і шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў

Агульная інфармацыя па ўвозе/вывазе

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь выконвае функцыі пагаджальнага органа ў пытаннях нетарыфнага рэгулявання ўвозу на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага cюза і вывазу з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў і спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі. 

У прымяненні да шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе рэгістрацыю натыфікацый аб характарыстыках тавару (прадукцыі), што змяшчае шыфравальныя (крыптаграфічныя) сродкі.

Інфармацыя аб зарэгістраваных натыфікацыях размяшчаецца на сайце Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Кансультацыі па пытаннях увозу і вывазу шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў і спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі, можна атрымаць па тэлефоне: 8 (017) 298-43-98.

Нарматыўныя дакументы па ўвозе/вывазе

Палажэнне аб парадку ўвозу на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і вывазу з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза шыфравальных (крыптаграфічных) сродкаў.

Палажэнне аб парадку ўвозу на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза і вывазу з мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза спецыяльных тэхнічных сродкаў, прызначаных для тайнага атрымання інфармацыі


Наверх