Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

11.04.2017
КДБ Рэспублікі Беларусь у рамках процідзеяння карупцыйным праявам выяўлена і спынена маштабная супрацьпраўная дзейнасць групы службовых асоб на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Барысевічам С.А. Затрымана і змешчана пад варту дзесяць чалавек. 

Затрыманыя падазраюцца ў тым ліку ў атрыманні хабараў у буйным і асабліва буйным памеры ад прадстаўнікоў прыватных суб'ектаў гаспадарання за паспяховае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дагавораў (закупкі па завышаных цэнах і да т.п.) з падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. 

Адносна фігурантаў узбуджаны крымінальныя справы па артыкулах 430 («Атрыманне хабару») і 432 («Пасрэдніцтва ў хабарніцтве») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Максімальная санкцыя па названых артыкулах прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да пятнаццаці гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю. 

КДБ прадаўжае правядзенне неабходных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.
Наверх