Паведамленнi
Дзяржсакратарыят Савета бяспекі па даручэнні Прэзідэнта правярае 14-ы асобны полк урадавай сувязі КДБ
17.04.2017
У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі пачаў праверку баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі.
"У час праверкі плануецца ацаніць якасць прафесійнай падрыхтоўкі асабовага складу, стан узбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, адпаведнасць арганізацыйна-штатнай структуры задачам, што вырашаюцца", - расказалі ў Дзяржсакратарыяце.
Праверку правядуць у тры этапы. Спачатку полк прыводзіцца ў поўную баявую гатоўнасць і пачынае выкананне мабілізацыйных мерапрыемстваў. На другім этапе камандаваннем часці будзе ажыццёўлена планаванне прымянення падраздзяленняў палка ў адпаведнасці з атрыманым распараджэннем. Затым падраздзяленні палка зробяць марш у названыя раёны, дзе выканаюць вучэбна-баявыя задачы па прызначэнні.
У Савеце бяспекі адзначылі, што такая праверка 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ ажыццяўляецца ўпершыню. Аб яе выніках будзе даложана кіраўніку дзяржавы.
Крынiца: БелТА