Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99

Агульная інфармацыя

Разгляд зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»  (далей – Закон) (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, № 2/1852 ад 19 ліпеня 2011 г.).

Звароты падаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове ў пісьмовай ці электроннай форме. Пісьмовыя звароты накіроўваюцца па пошце або перадаюцца ў ходзе асабістага прыёму.


Пісьмовыя звароты

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • найменне, адрас Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення, пасаду асобы, якой накіраваны зварот;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
  • выклад сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • найменне, адрас Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь або яго структурнага падраздзялення альбо пасаду асобы, якой накіраваны зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню.

Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы. У зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду.

Паштовыя адрасы, рэжым работы Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных арганізацый.

У цэнтральным апараце КДБ, а таксама ў кожным структурным падраздзяленні органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь вядзецца кніга заўваг і прапаноў і прадастаўляецца па першым патрабаванні грамадзян.

Паўторныя звароты

У паўторных зваротах павінна змяшчацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Паўторныя звароты, калі ў іх не змешчаны новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці, разгляду не падлягаюць. Пры гэтым заяўніку ў пісьмовай форме паведамляецца, што паўторны яго зварот неабгрунтаваны, і перапіска з ім па гэтым пытанні спыняецца.

Пакідаюцца без разгляду па сутнасці звароты, якія (па якіх):

  • выкладзены не на беларускай або рускай мове;
  • не змяшчаюць прозвішча, імя, імя па бацьку, адраса месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • не змяшчаюць поўнага наймення юрыдычнай асобы і адраса яе месца знаходжання, прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты (для юрыдычных асоб);
  • змяшчаюць тэкст, які не паддаецца прачытанню;
  • змяшчаюць нецэнзурныя або зневажальныя словы ці выразы;
  • змяшчаюць пытанні, што не належаць да кампетэнцыі КДБ Рэспублікі Беларусь;
  • прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
  • пададзены паўторны зварот, калі ў ім не змешчаны новыя абставіны, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • у якіх у якасці адраса месца жыхарства пазначана не Рэспубліка Беларусь, і пры адсутнасці інфармацыі аб наяўнасці ў заяўніка грамадзянства Рэспублікі Беларусь (такія звароты пакідаюцца без разгляду, за выключэннем тых, што змяшчаюць інфармацыю аб злачынствах, расследаванне якіх аднесена да кампетэнцыі органаў дзяржаўнай бяспекі);
  • з заяўнікам спынена перапіска.
Наверх