Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Даведачная інфармацыя Пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі патрабаванням ТНПА

Пацвярджэнне адпаведнасці прадукцыі патрабаванням ТНПА

Агульная інфармацыя

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь акрэдытаваны ў якасці органа па сертыфікацыі сродкаў крыптаграфічнай абароны інфармацыі (далей – орган па сертыфікацыі), атэстат акрэдытацыі № BY/112 068.01 ад 27.03.2006.

У адпаведнасці з артыкулам 8 Закона Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2010 года № 170-З «Аб дзяржаўных сакрэтах», а таксама на падставе сваёй галіны акрэдытацыі Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у сферы дзяржаўных сакрэтаў ажыццяўляе пацвярджэнне адпаведнасці сродкаў шыфраванай, іншых відаў спецыяльнай сувязі і крыптаграфічных сродкаў абароны дзяржаўных сакрэтаў (далей – прадукцыя) патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь у галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі і выдае сертыфікаты адпаведнасці.

Орган па сертыфікацыі праводзіць работы па сертыфікацыі прадукцыі (уключаючы працэдуры ацэнкі, правілы і працэдуры выдачы, пацвярджэння, прыпынення, адмены або адмовы ў сертыфікацыі) у адпаведнасці з патрабаваннямі Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь.

Нарматыўныя дакументы

Гранічныя нормы працаёмкасці работ, што выконваюцца органам па сертыфікацыі пры сертыфікацыі прадукцыі, зацверджаны загадам Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 27.07.2015 № 166.

Інфармацыя аб працэдурах абыходжання са скаргамі і апеляцыямі

Апеляцыя – запыт істца ў орган па сертыфікацыі або ў Нацыянальны орган па ацэнцы адпаведнасці Рэспублікі Беларусь аб пераглядзе рашэння, прынятага органам па сертыфікацыі адносна сертыфікуемай або сертыфікаванай прадукцыі.

Скарга – у адрозненне ад апеляцыі, выказванне незадаволенасці дзейнасцю органа па сертыфікацыі з боку якой-небудзь асобы або арганізацыі (істца) з чаканнем адказу.

Апеляцыю або скаргу ў орган па сертыфікацыі можа падаць заяўнік або спажывец сертыфікаванай прадукцыі, а таксама арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзяржаўны або грамадскі кантроль якасці і бяспекі прадукцыі (далей – ісцец).

У выпадку калі скарга паступіла ў вусным выглядзе (тэлефанаграма, вуснае паведамленне), не закранае вынікаў праведзеных работ па сертыфікацыі і можа быць вырашана ў кароткі перыяд часу ў рабочым парадку, яна лічыцца неістотнай і не патрабуе пісьмовага афармлення адказу.

Апеляцыя або скарга ад істца ў пісьмовым выглядзе накіроўваецца на імя кіраўніка органа па сертыфікацыі на працягу 30 дзён з даты ажыццяўлення падзеі, якая з’яўляецца яе прычынай.

Агульны тэрмін разгляду матэрыялаў па апеляцыі (скарзе) і прыняцця неабходных карэкціруючых дзеянняў не павінен  перасягаць два месяцы з дня паступлення апеляцыі (скаргі) у орган па сертыфікацыі.

Адмова ў разглядзе скаргі або апеляцыі рыхтуецца ў выпадку, калі яна не адносіцца да дзейнасці органа па сертыфікацыі. Паведамленне аб адмове выкладаецца ў пісьмовым выглядзе з пазначэннем прычын адмовы. Тэрмін падрыхтоўкі дакумента не павінен перасягаць пяць рабочых дзён з моманту рэгістрацыі апеляцыі (скаргі).

Рашэнне аб адмове прыняцця да разгляду апеляцыі (скаргі) можа быць абскарджана ў Кіруючым савеце органа па сертыфікацыі, якому прадастаўлена права выконваць функцыі па падтрыманні і кантролі аб'ектыўнасці органа па сертыфікацыі.

Калі органам па сертыфікацыі прынята рашэнне аб абгрунтаванасці апеляцыі (скаргі), ісцец пісьмова інфармуецца аб прынятым рашэнні і аб мерах, прымаемых  органам па сертыфікацыі па сутнасці пададзенай апеляцыі (скаргі).

Калі органам па сертыфікацыі (Кіруючым саветам) прынята рашэнне аб неабгрунтаванасці апеляцыі (скаргі), ісцец пісьмова інфармуецца аб гэтым з пазначэннем прычын адхілення апеляцыі (скаргі).

Калі ісцец пагаджаецца з прынятым рашэннем аб адхіленні апеляцыі (скаргі), працэдура лічыцца завершанай.

У выпадку ўзнікнення спрэчных пытанняў, напрыклад, адносна абгрунтаванасці апеляцыі (скаргі), любы бок можа перадаць матэрыялы па апеляцыі ў Апеляцыйны савет Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь або па скарзе ў Нацыянальны орган па ацэнцы адпаведнасці Рэспублікі Беларусь, які арганізуе разгляд спрэчных пытанняў і, у выпадку неабходнасці, назначае праверку спецыяльна сфарміраванай для гэтых мэт незалежнай камісіяй.

Рашэнні Нацыянальнага органа па ацэнцы адпаведнасці Рэспублікі Беларусь або Апеляцыйнага савета Нацыянальнай сістэмы пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь могуць быць адменены толькі рашэннем  суда ва ўстаноўленым парадку.

Кансультацыю па пытаннях сертыфікацыі прадукцыі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь можна атрымаць па тэлефоне: 8 (017) 298-42-94.
Наверх