Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Цэнтральны архіў Парадак звароту ў архіў

Парадак звароту ў архіў

Работа са зваротамі грамадзян, у тым ліку юрыдычных асоб ажыццяўляецца ў адпаведнасці:

  • з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь;
  • з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З;
  • з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб архіўнай справе і справаводстве ў Рэспубліцы Беларусь» ад 25.11.2011 г. № 323-З;
  • з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб» ад 15.10.2007 г. № 498;
  • з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» ад 27.12.2006 г. № 2;
  • з Правіламі работы архіваў дзяржаўных органаў і іншых арганізацый, зацверджаных пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2012 г. № 143;
  • з Інструкцыяй аб парадку доступу да архіўных дакументаў, якія змяшчаюць звесткі, што належаць да асабістай тайны грамадзян, зацверджанай пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 24.05.2012 г. № 132.

Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да зваротаў:

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мове.

Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:

  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) альбо ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца работы (вучобы);
  • выклад сутнасці звароту;
  • асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якой накіроўваецца зварот;
  • поўнае найменне юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы.

Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню.

Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дазваляецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або зневажальных слоў ці выразаў.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюць прадстаўнікі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, што пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Звароты павінны змяшчаць інфармацыю аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.

Абмежаванне доступу да архіўных дакументаў, якія змяшчаюць звесткі, што належаць да асабістай тайны грамадзян, устанаўліваецца на тэрмін 75 гадоў са дня стварэння такіх дакументаў.

Са згоды грамадзяніна, а пасля яго смерці са згоды яго наследнікаў, аформленай ва ўстаноўленым парадку, абмежаванне доступу да архіўных дакументаў, якія змяшчаюць звесткі, што належаць да асабістай тайны грамадзян, можа быць адменена раней чым праз 75 гадоў са дня стварэння такіх дакументаў.

Грамадзянін, а пасля яго смерці яго наследнікі пры прад’яўленні дакументаў, якія засведчваюць асобу, а таксама пацвярджаюць права на спадчыну, маюць права знаёміцца з архіўнымі дакументамі, якія змяшчаюць звесткі, што належаць да асабістай тайны грамадзян, атрымліваць бясплатна копіі адпаведных дакументаў, за выключэннем тых, што закранаюць інтарэсы іншых грамадзян.

Зварот не падлягае разгляду ў наступных выпадках:

  • калі звароты не адпавядаюць патрабаванням, устаноўленым пунктамі 1– 6 артыкула 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб»;;
  • калі звароты падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
  • калі звароты змяшчаюць пытанні, вырашэнне якіх не належыць да кампетэнцыі арганізацыі, у якую яны паступілі;
  • калі заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў кнігу заўваг і прапаноў, калі ён ужо быў разгледжаны па сутнасці і ў ім няма новых абставін, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
  • калі з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях.

Рашэнне аб пакіданні пісьмовага звароту без разгляду па сутнасці прымаюць кіраўнік арганізацыі, у якую паступіў зварот, або ўпаўнаважаная ім службовая асоба.

Наверх