Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Контртэрарыстычная дзейнасць Рэкамендацыі па дзеяннях у экстрэмальных сітуацыях

Рэкамендацыі па дзеяннях у экстрэмальных сітуацыях

Любы чалавек павінен уяўляць свае дзеянні ў экстрэмальных сітуацыях. Гэтыя рэкамендацыі распрацаваны з мэтай аказання дапамогі грамадзянам у правільным арыентаванні і дзеяннях у экстрэмальных і надзвычайных сітуацыях.

Агульныя рэкамендацыі па бяспецы:

  • ніколі не прымайце ад незнаёмых Вам асоб пакеты і сумкі, не пакідайце свой багаж без нагляду;
  • звяртайце ўвагу на падазроных людзей, прадметы, а таксама на любыя падазроныя дробязі, паведамляйце аб усім падазроным супрацоўнікам органаў унутраных спраў і (або) органаў дзяржаўнай бяспекі;
  • у кватэры абавязкова павінен быць устаноўлены дамафон;
  • у доме трэба ўмацаваць і закрыць уваходы ў падвалы і на паддашкі;
  • у пад'ездзе дома лесвічныя клеткі і калідоры неабходна ўтрымліваць свабоднымі (не загрувашчанымі рознымі прадметамі);
  • заўсёды даведвайцеся, дзе знаходзяцца запасныя выхады з памяшкання;
  • члены Вашай сям'і павінны ведаць план дзеянняў у надзвычайных абставінах;
  • ва ўсіх членаў сям'і павінны быць нумары тэлефонаў, адрасы электроннай пошты сваякоў, сяброў сям'і;
  • неабходна назначыць месца, дзе Вы зможаце сустрэцца з членамі Вашай сям'і ў надзвычайных абставінах;
  • у любых надзвычайных абставінах старайцеся не паддавацца паніцы і не ўпадайце ў істэрыку.

Дзеянні пры атрыманні інфармацыі аб эвакуацыі

Эвакуацыя можа праводзіцца пры надзвычайнай сітуацыі прыроднага або тэхнагеннага характару, пагрозе ўчынення акта тэрарызму або ліквідацыі яго наступстваў, а таксама іншых сітуацыях, якія патрабуюць вываду людзей у бяспечную зону.

Атрымаўшы паведамленне ад прадстаўнікоў улады, праваахоўных органаў, спецыяльных службаў, адміністрацыі будынка (збудавання, аб'екта) аб пачатку эвакуацыі, захоўвайце спакой і дакладна выконвайце іх каманды.

Калі вы знаходзіцеся ў кватэры, выканайце наступныя дзеянні:

  • вазьміце асабістыя дакументы, грошы, каштоўнасці;
  • адключыце электрычнасць, ваду і газ;
  • дапамажыце ў эвакуацыі пажылых і цяжкахворых людзей;
  • абавязкова зачыніце ўваходныя дзверы на замок. Гэта абароніць кватэру ад магчымага пранікнення марадзёраў.
Памяшканне пакідайце арганізавана. Не дапускайце панікі, істэрыкі і спешкі.

Калі ў будынку, у якім Вы знаходзіцеся, адбыўся выбух або пажар, ніколі не карыстайцеся ліфтам.

Вяртайцеся ў пакінутае памяшканне толькі пасля дазволу адказных асоб.

Памятайце, што ад узгодненасці і дакладнасці Вашых дзеянняў будзе залежаць жыццё і здароўе не толькі Ваша і Вашай сям'і, але і многіх іншых людзей.

Дзеянні ў сітуацыі, калі Вы аказаліся ў заложніках

Любы чалавек па збегу абставін можа стаць заложнікам у злачынцаў.

Пры захопе Вас у заложнікі Ваша жыццё становіцца прадметам торгу для тэрарыста, якія б мэты ён ні меў.

Захоп можа адбыцца ў транспарце, ва ўстанове, на вуліцы, у доме, кватэры.

Калі вы аказаліся ў заложніках, рэкамендуем прытрымлівацца наступных правіл паводзін:

  • захоўвайце спакой і самавалоданне, старайцеся не дапускаць істэрыкі і панікі. Вызначце, што адбываецца;
  • калі Вас прымушаюць выйсці з памяшкання, гаворачы, што вы ўзяты ў заложнікі, не супраціўляйцеся;
  • выконвайце патрабаванні тэрарыста, не супярэчце яму, не рабіце дзеянняў, якія могуць справакаваць тэрарыста да прымянення зброі і прывесці да чалавечых ахвяр;
  • нечаканы для тэрарыста рух або шум могуць выклікаць з яго боку неадэкватныя дзеянні. Не глядзіце тэрарысту ў вочы (для неўраўнаважанага чалавека гэта сігнал да агрэсіі), не паводзьце сябе задзірліва;
  • будзьце гатовы перанесці абразы і ўніжэнні, а таксама да прымянення тэрарыстамі павязак на вочы, кляпаў, наручнікаў або вяровак, будзьце гатовы да часовых нягод;
  • не спрабуйце аказваць супраціўленне, не праяўляйце непатрэбнага гераізму, спрабуючы раззброіць тэрарыста або прарвацца да выхаду ці акна. Гэта можа выклікаць яшчэ большую жорсткасць з боку тэрарыста ў адносінах да Вас і (або) іншых заложнікаў;
  • калі з Вамі знаходзяцца дзеці, знайдзіце для іх бяспечнае месца, паспрабуйце закрыць іх ад выпадковых куль, па магчымасці будзьце побач з імі;
  • гаварыце з тэрарыстам спакойна і коратка, не нервуючы яго, нічога не рабіце, пакуль не атрымаеце дазволу;
  • паспрабуйце ўстанавіць кантакт з тэрарыстам. Растлумачце яму, што Вы – таксама чалавек, пакажыце яму фатаграфіі членаў Вашай сям'і. Не старайцеся ашукаць тэрарыста. Калі тэрарыст на кантакт не ідзе, не будзьце надакучлівым;
  • пры наяўнасці праблем са здароўем, пераканайцеся, што Вы ўзялі з сабой неабходныя лякарствы. Калі Вам неабходна медыцынская дапамога, паведаміце тэрарысту аб праблемах са здароўем;
  • спытайце ў тэрарыста, ці можна чытаць, пісаць, карыстацца сродкамі асабістай гігіены і да т. п.;
  • не давайце аслабець сваёй свядомасці, вядзіце ўлік часу;
  • калі Вам далі магчымасць пагаварыць са сваякамі па тэлефоне, трымайце сябе ў руках, не плачце, не крычыце, гаварыце коратка і па сутнасці;
  • калі Вы аказаліся зачыненымі ў якім-небудзь памяшканні, то паспрабуйце прыцягнуць чыю-небудзь увагу. Для гэтага разбіце аконнае шкло і паклічце дапамогу, пры наяўнасці запалак падпаліце паперу і паднясіце да пажарнага датчыка (пры яго наяўнасці) і да т. п.;
  • будзьце пільнымі, засяродзьце Вашу ўвагу на гуках, рухах па-за памяшканнем, у якім Вы знаходзіцеся, паспрабуйце запомніць прыкметы злачынцаў (адметныя рысы іх твараў, вопратку, імёны, мянушкі, магчымую наяўнасць у тэрарыстаў шрамаў і татуіровак, асаблівасці маўлення і манеры паводзін, тэматыку размоў і да т. п.);
  • ніколі не страчвайце надзеі на шчаслівы канец.

Памятайце, што, атрымаўшы паведамленне аб Вашым захопе, спецслужбы пачалі ўжо дзейнічаць і зробяць усё неабходнае для вашага вызвалення. У час правядзення аперацыі па Вашым вызваленні няўхільна выконвайце наступныя патрабаванні:

  • ляжыце на падлозе тварам уніз, галаву закрыйце рукамі і не рухайцеся;
  • калі ёсць магчымасць, трымайцеся далей ад праёмаў дзвярэй і вокнаў;
  • ні ў якім разе не бяжыце насустрач супрацоўнікам спецыяльных службаў і праваахоўных органаў або ад іх, таму што яны могуць прыняць Вас за злачынца;
  • не спрабуйце аказаць садзейнічанне супрацоўнікам спецслужбаў;
  • не бярыце ў рукі кінутую тэрарыстам зброю, таму што супрацоўнікі спецыяльных службаў і праваахоўных органаў могуць прыняць Вас за тэрарыста.

Дзеянні пры знаходжанні падазронага прадмета

У Рэспубліцы Беларусь маюць месца выпадкі знаходжання грамадзянамі падазроных прадметаў, якія могуць аказацца выбуховымі ўстройствамі. Падазроныя прадметы можна знайсці ў транспарце, на лесвічных пляцоўках жылых будынкаў, ва ўстановах і грамадскіх месцах.

Калі знойдзены Вамі прадмет не павінен, на Вашу думку, быць у гэтым месцы, не пакідайце гэты факт без увагі.

Пры знаходжанні падазронага прадмета рэкамендуем прытрымлівацца наступных дзеянняў:

  • калі вы знайшлі забытую або безгаспадарную рэч у грамадскім транспарце, апытайце людзей, якія знаходзяцца побач. Паспрабуйце вызначыць, чыя яна і хто яе мог пакінуць. Калі гаспадар не ўстаноўлены, неадкладна паведаміце аб знаходцы вадзіцелю (машыністу);
  • калі вы знайшлі невядомы прадмет у пад'ездзе свайго дома, апытайце суседзяў, магчыма, ён належыць ім. Калі ўладальнік не ўстаноўлены, неадкладна паведаміце аб знаходцы ў органы ўнутраных спраў па тэлефоне 102; ;
  • калі вы знайшлі невядомы прадмет ва ўстанове, неадкладна паведаміце аб знаходцы адміністрацыі або ахове.

Ва ўсіх пералічаных выпадках:

  • не рабіце самастойна ніякіх дзеянняў (не кратайце, не перасоўвайце, не адкрывайце знойдзены прадмет, не спрабуйце зазірнуць унутр);
  • зафіксуйце час знаходжання прадмета;
  • пастарайцеся зрабіць усё магчымае, каб людзі адышлі як мага далей ад знаходкі;
  • абавязкова дачакайцеся прыбыцця супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Памятайце, што Вы з'яўляецеся вельмі важным сведкам.

Памятайце: знешні выгляд прадмета можа скрываць яго сапраўднае прызначэнне. У якасці камуфляжу для выбуховых устройстваў выкарыстоўваюцца самыя звычайныя бытавыя прадметы: сумкі, пакеты, скрыні, цацкі і да т. п.

Бацькі! Вы адказваеце за жыццё і здароўе Вашых дзяцей. Растлумачце дзецям, што любы прадмет, знойдзены на вуліцы або ў пад'ездзе, можа ўяўляць небяспеку.

ПАМЯТАЙЦЕ:

 Ваша мэта – застацца ў жывых.

Ваша жыццё і здароўе залежыць непасрэдна ад Вашых паводзін.
Чым больш часу пройдзе, тым больш у Вас шанцаў на выратаванне.

Наверх