Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99

ДУ «Санаторый «Лясное» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь»

3 ліпеня 1989 года гасцінна расчыніліся дзверы санаторыя «Лясное», у 1996 годзе перададзенага ў веданне КДБ Рэспублікі Беларусь. Санаторый размешчаны ў маляўнічай мясціне на беразе возера Дамашкаўскае на мяжы Мінскай і Віцебскай абласцей. Возера плошчай больш за 75 га, даўжынёй 1,5 км, шырынёй 750 м, глыбінёй 10 м папаўняецца за кошт трох прыродных крыніц. Санаторый знаходзіцца за 8 км ад трасы Мінск — Віцебск. Адлегласць да Мінска 93 км. Раённы цэнтр г. Докшыцы, знаходзіцца за 40 км ад санаторыя.
У санаторыі «Лясное» праводзіцца лячэнне захворванняў апорна-рухальнага апарату, сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў дыхання, скуры.

Да паслуг адпачывальнікаў прасторны басейн з джакузі, падводным масажам, водным каскадам, фінская саўна, інфрачырвоная саўна, крыясаўна, падводны душ-масаж, іпатэрапія, іголкарэфлексатэрапія, гразелячэнне, касметалагічны кабінет і шмат іншага.

Для правядзення вольнага часу – спартыўны комплекс, кіназала, бібліятэка, танцпляцоўка, руская лазня, катамараны, катары, водныя матацыклы, веласіпеды, сродкі для рыбнай лоўлі, альтанкі з мангаламі, у зімовы час – канькі, сані, лыжы, гарналыжны спуск і каток.

Таксама да паслуг адпачывальнікаў: ахоўная тэрыторыя, аўтастаянкі, бясплатны Wi-Fi ў холе 1-га, 2-га паверхаў і фітабары, банкамат, безнаяўны разлік ва ўсіх пунктах аплаты, магазін, бар, пошта, бібліятэка.

З санаторыя можна адправіцца на экскурсіі ў Мінск, Полацк, Віцебск, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Хатынь і Дудуткі.

Больш падрабязную інфармацыю аб санаторыі «Лясное» можна атрымаць на сайце: www.sanlesnoe.by
Наверх