Упраўленне КДБ па Брэсцкай вобласці

Архіўныя матэрыялы аб рабоце Упраўлення ў 1939–1941 гг. былі страчаны ў пачатку вайны. Толькі па ўспамінах ветэранаў можна гаварыць аб тым, што асноўнай работай супрацоўнікаў калектыву, які толькі складаўся, была арганізацыя процідзеяння нямецкай разведцы, якая разгарнула шпіёнска-падрыўную дзейнасць супраць СССР задоўга да 22 чэрвеня 1941 года.
У гады Вялікай Айчыннай вайны органы дзяржаўнай бяспекі праводзілі актыўную разведвальную работу па выяўленні задум і ваенна-аператыўных планаў фашысцкага камандавання.

Баявыя чэкісцкія традыцыі былі прадоўжаны ў перыяд аказання інтэрнацыянальнай дапамогі Рэспубліцы Афганістан. 16 былых і цяперашніх супрацоўнікаў УКДБ прымалі ўдзел у баявых дзеяннях.
Пры выкананні спецзаданняў у Афганістане 21 кастрычніка 1980 года загінулі капітаны Аляксандр Пунтус і Юрый Чачкоў.
У 1986–1987 гг. 35 супрацоўнікаў Упраўлення прымалі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Пасля прыняцця Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі «Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР» пачаўся новы этап у дзейнасці органаў дзяржбяспекі Рэспублікі Беларусь. Адбыўся перагляд задач і напрамкаў дзейнасці КДБ.