Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці

У студзені 1919 года ўтворана Гомельская павятовая надзвычайная камісія, а 20 красавіка заснавана Гомельская губЧК.

У канцы 1919 года, у момант найбольш востры і небяспечны для Заходняга фронту, Гомельская губЧК раскрыла так званую «польскую ваенную арганізацыю», а ў маі 1920 года ліквідавала «Бюро польскай інфармацыі», якое займалася ваенным шпіянажам. Гомельскія чэкісты прынялі ўдзел у ліквідацыі тэрарыстычнай арганізацыі Б.Савінкава «Народны Саюз абароны радзімы і свабоды».

15 лістапада 1923 года замест ВЧК створана Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне (АДПУ) РСФСР, у сувязі з чым Гомельская губЧК пераўтворана ў Гомельскі губернскі аддзел АДПУ.

У снежні 1926 года Гомельскі і Рэчыцкі паветы перададзены БССР. 1 студзеня 1927 года ў складзе БССР утворана Гомельская адміністрацыйна-тэрытарыяльная акруга. Функцыі губернскага ДПУ былі перададзены акруговаму ДПУ.

У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы ў красавіку 1938 года ў складзе НКУС БССР створаны 5 упраўленняў, у тым ліку і ўпраўленне НКУС БССР па Гомельскай вобласці, якое ў красавіку 1941 года пераўтворана ва ўпраўленне Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі (НКДБ) БССР па Гомельскай вобласці.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Гомельскай і Палескай абласцей дзейнічалі каля 40 аператыўна-чэкісцкіх груп і спецатрадаў. Камандзіры атрадаў М. В. Зябніцкі, М. А. Міхайлашаў, А. М. Рабцэвіч, А. М. Шыхаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза.

У 1946 годзе УНКДБ БССР па Гомелі і Гомельскай вобласці пераўтворана ва Упраўленне МДБ БССР па Гомельскай вобласці, а ў красавіку 1954 года – ва ўпраўленне КДБ пры Савеце Міністраў БССР па Гомельскай вобласці.

У пасляваенныя гады гомельскія чэкісты адшукалі і прыцягнулі да адказнасці больш за 3,5 тыс. ваенных злачынцаў. У 60–70-я гады была спынена дзейнасць банд Юхневіча і Стасянкова, якія ажыццяўлялі тэрарыстычныя акты супраць прадстаўнікоў савецкай улады ў рэгіёне. У пачатку 80-х раскрыта адно з самых гучных злачынстваў таго перыяду – крадзяжы брыльянтаў з завода «Крышталь».

У 1983 годзе супрацоўнікі УКДБ па Гомельскай вобласці ўдзельнічалі ў аперацыі «Адплата», якая завяршылася захопам з доказамі злачынства і выдварэннем з тэрыторыі СССР амерыканскага разведчыка-дыпламата.

14 супрацоўнікаў упраўлення выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. 104 супрацоўнікі ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У студзені 1992 года створана ўпраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
Наверх