Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99

Упраўленне КДБ па Гродзенскай вобласці

Гісторыя ўпраўлення КДБ звязана з этапамі развіцця беларускай дзяржаўнасці.

16 ліпеня 1944 года войскамі Чырвонай Арміі была вызвалена частка горада Гродна, размешчаная на правым беразе ракі Нёман. Адначасова пачалі фарміравацца структурныя падраздзяленні Народнага Камісарыята ўнутраных спраў (НКУС). 16 і 27 ліпеня 1944 года былі цалкам вызвалены гарады Гродна і Беласток, куды разам з перадавымі часцямі Чырвонай Арміі ўвайшла аператыўна-чэкісцкая група, якая дзейнічала на часова акупіраванай немцамі тэрыторыі Беластоцкай вобласці.

20 верасня 1944 года была ліквідавана Беластоцкая і ўтворана Гродзенская вобласць. 17 кастрычніка 1944 года Загадам народнага камісара дзяржаўнай бяспекі БССР № 0448 было створана ўпраўленне НКДБ па Гродзенскай вобласці, у яго склад увайшлі 15 гарадскіх і раённых аддзелаў.

Першыя пасляваенныя гады гродзенскія чэкісты займаліся не толькі ліквідацыяй бандфарміраванняў. Пачынаючы з 1947 года, учарашнія саюзнікі ў барацьбе з фашызмам разгарнулі актыўную дзейнасць супраць Савецкага Саюза. У краіну па каналах рэпатрыяцыі і рээміграцыі былі закінуты агенты англійскай і амерыканскай разведак.

У 1952 годзе шэраг супрацоўнікаў упраўлення прынялі ўдзел у паспяхова праведзенай аперацыі КДБ БССР пад кодавай назвай "Квадрат Б-2" па пошуку і злаўленні выкінутага ў раёне Налібоцкай пушчы амерыканскага шпіёна-парашутыста.

У 1957 годзе ў Налібоцкай пушчы былі выкінуты з самалёта-парушальніка чатыры амерыканскія агенты-парашутысты. Дзякуючы ўмелым дзеянням удалося адшукаць і абясшкодзіць усіх шпіёнаў і іх кіраўніка.
У 60–70-я гады гродзенскімі чэкістамі была праведзена работа па вышуку і выкрыццю карнікаў 118-га паліцэйскага батальёна – галоўнага выканаўцы Хатынскай трагедыі.

У сувязі з правядзеннем у 1980 годзе XX алімпійскіх гульняў у Маскве ва УКДБ была створана аператыўна-следчая група з вопытных супрацоўнікаў у колькасці 20 чалавек, якая забяспечвала бяспеку алімпійцаў і гасцей алімпіяды.

У 80-я гады 22 супрацоўнікі УКДБ выконвалі інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. 18 прынялі ўдзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

У 1991 годзе ўпраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці атрымала сваю цяперашнюю назву.
Наверх