Упраўленне КДБ па г. Мінску і Мінскай вобласці

У лютым 1919 года Вялікім прэзідыумам выканаўчага камітэта Беларусі прынята пастанова аб утварэнні Мінскай губернскай і павятовых надзвычайных камісій, асноўнай задачай якой з’яўлялася барацьба з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і службовымі злачынствамі.
9 ліпеня 1920 года Загадам Рэвалюцыйнага Ваеннага Савета Заходняга фронту заснаваны Мінскі губернскі Рэвалюцыйны камітэт, у лік аддзелаў якога ўвайшла Мінская губернская Надзвычайная Камісія. Старшынёй ЧК, раскватараванай у г. Смаленску, назначаны П. Мядзведзь. У лістападзе на базе гэтага органа фарміруецца Надзвычайная Камісія Беларусі. З утварэннем ЧК Беларусі, павятовыя Надзвычайныя Камісіі Мінскай губерні ўвайшлі ў непасрэднае падначаленне рэспубліканскага органа (з сакавіка 1922 года – ДПУ, а з ліпеня 1934 года – НКУС БССР) да ўтварэння самастойнага Наркамата дзяржбяспекі СССР, загадам якога ў лютым 1941 года заснаваны тэрытарыяльныя органы НКДБ. Асноўнай задачай чэкісцкіх органаў у гэты перыяд была барацьба з бандытызмам.
9 сакавіка 1941 года загадам НКДБ БССР было створана ўпраўленне НКДБ па Мінскай вобласці. Начальнікам органа назначаны старшы лейтэнант дзяржбяспекі Васілеўскі А.Я., а яго намеснікамі – старшыя лейтэнанты Масквічоў В.Г. і Штэрнфельд А.І. Апарат упраўлення складаўся з наступных падраздзяленняў: контрразведвальны аддзел, сакрэтна-палітычны аддзел, следчая частка, сакратарыят, аддзяленне кадраў, гаспадарчае аддзяленне. У склад УНКДБ таксама ўвайшлі Барысаўскі гараддзел, Слуцкі міжрайаддзел, Дзяржынскае, Заслаўскае, Чырвона-Слабодскае, Крупскае, Плешчаніцкае, Смалявіцкае, Старадарожскае і Чэрвеньскае міжрайаддзяленні.

У сакавіку 1954 года створана УКДБ пры СМ БССР па Мінскай вобласці, якое ў 1963 годзе было расфарміравана, а яго функцыі ўскладзены на аддзел Упраўлення контрразведкі КДБ пры СМ БССР, а ў далейшым на самастойны аддзел КДБ пры СМ БССР па Мінскай вобласці.
У 1974 годзе Загадам Старшыні КДБ пры СМ СССР створана ўпраўленне КДБ пры Савеце Міністраў па Мінскай вобласці. У 1979 годзе ў складзе УКДБ былі створаны райаддзелы г. Мінска. У далейшым структурная рэарганізацыя падраздзяленняў Упраўлення праводзілася ў адпаведнасці са змяненнем прыярытэтаў, якія ўскладаліся на органы дзяржаўнай бяспекі.
У маі 1992 года Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь УКДБ па Мінскай вобласці пераўтворана ва ўпраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па г. Мінску і Мінскай вобласці.