Упраўленне КДБ па Магілёўскай вобласці

Задачы чэкістаў на той час зводзіліся ў асноўным да выяўлення і ліквідацыі падрыўной дзейнасці контррэвалюцыйных арганізацый і груп, спынення антысавецкіх мяцяжоў і паўстанняў, барацьбы з кантрабандна-спекуляцыйнай дзейнасцю, бандытызмам, службовымі і іншымі злачынствамі. Пры выкананні гэтых задач чэкісты па крупінках набывалі вопыт аператыўнай работы, які яны з поспехам выкарыстоўвалі ў наступныя гады.
З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі ўпраўлення ў складзе спецыяльных груп дапамагалі эвакуіраваць насельніцтва і каштоўныя грузы, забяспечвалі бесперабойную работу чыгуначнага вузла, пры падыходзе нямецкіх войскаў да горада станавіліся ў строй з апалчэнцамі. З акупацыяй горада і вобласці магілёўскія чэкісты прадоўжылі барацьбу ў падполлі і партызанскіх атрадах, дзе разгарнулі шырокую разведвальную, контрразведвальную і дыверсійную дзейнасць у тыле ворага, аказвалі вялікую дапамогу нашым войскам у правядзенні баявых аперацый супраць фашысцкіх захопнікаў.

У 1979–1989 гадах 3 супрацоўнікі УКДБ прымалі ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане. 55 чэкістаў упраўлення ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Усе яны атрымалі дзяржаўныя ўзнагароды.