Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99

Упраўленне КДБ па Віцебскай вобласці

29 красавіка 1918 года пры Віцебскім губернскім Савеце дэпутатаў створана Надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй, службовымі злачынствамі і злоўжываннем друкаваным словам. Першым старшынёй быў назначаны Іван Антонавіч Мяніцкі (1890–1974). Структуры ЧК фарміруюцца ў паветах: у Янавічах – у чэрвені, у Гарадку – у ліпені, у Бешанковічах, Себежы – у жніўні.

У лютым 1920 года па рашэнні 4-й Усерасійскай канферэнцыі Надзвычайнай камісіі ва ўсіх павятовых падраздзяленнях ЧК былі створаны палітбюро. Барацьба з контррэвалюцыяй з'яўлялася асноўнай задачай. Да восені 1922 года дзякуючы самаадданым і рашучым дзеянням віцебскіх чэкістаў у рэгіёне было пакончана з бандытызмам.

У лютым 1922 года Пастановай УЦВК губернская ЧК скасоўваецца і на яе аснове ў складзе УНКУС ствараецца Віцебскі губернскі аддзел Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення пры Віцебскім губернскім Савеце рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Пасля ўтварэння СССР у Беларусі ствараецца Паўнамоцнае прадстаўніцтва АДПУ, у Віцебскай вобласці – губернскі аддзел ДПУ, які ў 1924–1930 гадах называўся Віцебскі акруговы аддзел Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення.
17 красавіка 1938 года ў сувязі з утварэннем Віцебскай вобласці загадам НКУС СССР ствараецца Упраўленне Народнага камісарыята ўнутраных спраў па Віцебскай вобласці.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны віцебскія чэкісты прымалі актыўны ўдзел у арганізацыі адпору ворагу. Для правядзення аператыўнай работы і актывізацыі разведвальна-дыверсійнай барацьбы на акупіраванай тэрыторыі рэспублікі была створана Віцебская аператыўна-чэкісцкая група НКУС па БССР.

Пасля вызвалення вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў ствараецца Упраўленне Народнага камісарыята дзяржаўнай бяспекі па Віцебскай вобласці. У сакавіку 1946 года УНКДБ перайменавана ва Упраўленне Міністэрства дзяржаўнай бяспекі.
13 сакавіка 1954 года створана Упраўленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры Савеце Міністраў БССР па Віцебскай вобласці. У снежні 1978 года Віцебскае ўпраўленне КДБ структурна ўвайшло ў склад утворанага самастойнага КДБ СССР.

З перайменаваннем у верасні 1991 года Беларускай ССР у Рэспубліку Беларусь КДБ БССР быў перайменаваны ў КДБ Рэспублікі Беларусь, адным з абласных апаратаў якога стала ўпраўленне КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці.
Наверх