Заканадаўства ў сферы барацьбы з тэрарызмам
Дзейнасць органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь у сферы барацьбы з тэрарызмам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь:
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 лiпеня 1999 г. № 275-З;
Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 16 лiпеня 1999 г. № 295-З;
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 21 красавіка 2003 г. № 194-З;
Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях ад 20 снежня 2006 г. № 194-З;
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ад 10 ліпеня 2012 г. № 390-З;
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» ад 9 лiпеня 1999 г. № 289-З;
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб барацьбе з тэрарызмам» ад 3 студзеня 2002 г. № 77-З;
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб процідзеянні экстрэмізму» ад 4 студзеня 2007 г. № 203-З;
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» ад 10 лістапада 2008 г. № 453-З;
пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2013 г. № 658 «Аб зацвярджэнні Канцэпцыі барацьбы з тэрарызмам у Рэспубліцы Беларусь»;
пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2012 г. № 1129 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прадастаўлення матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых сродкаў, інфармацыі, транспартных сродкаў і сродкаў сувязі, медыцынскага абсталявання і лекавых сродкаў пры правядзеннi контртэрарыстычнай аперацыі і пераліку дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, якія з'яўляюцца суб'ектамі, што ўдзельнічаюць у папярэджанні, выяўленні і спыненні тэрарыстычнай дзейнасці ў межах сваёй кампетэнцыі».
У рамках міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з тэрарызмам Рэспубліка Беларусь далучылася і прымае актыўны ўдзел у ажыццяўленні наступных універсальных міжнародных дагавораў:
Канвенцыя аб злачынствах і некаторых іншых актах, што ўчыняюцца на борце паветраных суднаў (прынята 14 верасня 1963 года);
Канвенцыя аб барацьбе з незаконным захопам паветраных суднаў (прынята ў г. Гаазе 16 снежня 1970 года);
Канвенцыя аб барацьбе з незаконнымі актамі, накіраванымі супраць бяспекі грамадзянскай авіяцыі (прынята ў г. Манрэалі 23 верасня 1971 года);
Канвенцыя аб прадухіленні і пакаранні злачынстваў супраць асоб, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай, у тым ліку дыпламатычных агентаў (прынята Генеральнай асамблеяй ААН 14 снежня 1973 года);
Канвенцыя аб барацьбе з захопам заложнікаў (прынята Генеральнай асамблеяй ААН 18 снежня 1979 года);
Канвенцыя аб фізічнай абароне ядзернага матэрыялу (прынята ў г. Вене 26 кастрычніка 1979 года);
Пратакол аб барацьбе з незаконнымі актамі насілля ў аэрапортах, што абслугоўваюць міжнародную грамадзянскую авіяцыю, які дапаўняе Канвенцыю аб барацьбе з незаконнымі актамі, накіраванымі супраць бяспекі грамадзянскай авіяцыі (прыняты ў г. Манрэалі 24 лютага 1988 года);
Канвенцыя аб барацьбе з незаконнымі актамі, накіраванымі супраць бяспекі марскога суднаходства (прынята ў г. Рыме 10 сакавіка 1988 года);
Пратакол аб барацьбе з незаконнымі актамі, накіраванымі супраць бяспекі стацыянарных платформаў, размешчаных на кантынентальным шэльфе (прыняты ў г. Рыме 10 сакавіка 1988 года);
Канвенцыя аб маркіроўцы пластычных выбуховых рэчываў з мэтай іх выяўлення (падпісана ў г. Манрэалі 1 сакавіка 1991 года);
Канвенцыя аб барацьбе з бомбавым тэрарызмам (прынята ў г. Нью-Ёрку 15 снежня 1997 года);
Канвенцыя аб барацьбе з фінансаваннем тэрарызму (прынята ў г. Нью-Ёрку 9 снежня 1999 года);
Міжнародная канвенцыя аб барацьбе з актамі ядзернага тэрарызму (заключана ў г. Нью-Ёрку 13 красавіка 2005 года).
На рэгіянальным узроўні ў сферы барацьбы з тэрарызмам найбольш актыўнае развіццё атрымала супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з дзяржавамі – удзельніцамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў (далей – СНД). У рамках СНД у мэтах забеспячэння эфектыўнага процідзеяння і спынення тэрарыстычнай дзейнасці на міждзяржаўным узроўні заключаны:
Канвенцыя аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах (падпісана ў г. Мінску 22 студзеня 1993 года);
Пагадненне аб супрацоўніцтве па забеспячэнні абароны грамадзянскай авіяцыі ад актаў незаконнага ўмяшання (падпісана ў г. Мінску 26 мая 1995 года);
Пратакол да Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года (падпісаны ў г. Маскве 28 сакавіка 1997 года);
Пагадненне аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц СНД у барацьбе са злачыннасцю (падпісана ў г. Маскве 25 лістапада 1998 года);
Дагавор аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц СНД у барацьбе з тэрарызмам (падпісаны ў г. Мінску 4 чэрвеня 1999 года);
Пратакол аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення сумесных антытэрарыстычных мерапрыемстваў на тэрыторыях дзяржаў – удзельніц СНД (падпісаны ў г. Кішынёве 7 кастрычніка 2002 года);
Рашэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД ад 18 верасня 2003 года «Аб Дэкларацыі па пытаннях забеспячэння бяспекі на транспарце ў дзяржавах – удзельніцах СНД».
Актыўная дзейнасць у сферы барацьбы з тэрарызмам ажыццяўляецца Арганізацыяй Дагавора аб калектыўнай бяспецы (далей – АДКБ), удзельніцай якой з'яўляецца Рэспубліка Беларусь. Супрацоўніцтва з АДКБ рэгламентуецца наступнымі актамі:
Дагавор аб калектыўнай бяспецы (прыняты ў г. Ташкенце 15 мая 1992 года, дакумент аб далучэнні да дагавора падпісаны Рэспублікай Беларусь 31 снежня 1993 года);
Распараджэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.06.2006 № 217рп «Аб зацвярджэнні Дырэктывы аб палітыцы Рэспублікі Беларусь у адносінах да Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы».
Супрацоўніцтва кампетэнтных органаў у сферы барацьбы з міжнародным тэрарызмам прадугледжана таксама наступнымі двухбаковымі міжнароднымі дагаворамі міжурадавага характару:
Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі аб супрацоўніцтве ў сферы барацьбы з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, арганізаванай злачыннасцю і міжнародным тэрарызмам (падпісаны ў г. Лондане 13 сакавіка 1995 года);
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю, міжнародным нелегальным гандлем наркотыкамі і міжнародным тэрарызмам (падпісана ў г. Анкара 24 ліпеня 1996 года);
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Славацкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам, незаконным гандлем наркотыкамі і іншымі відамі арганізацыйнай злачыннасці (падпісана ў г. Браціславе 14 лістапада 2001 года);
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Літоўскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, тэрарызмам і іншымі відамі злачынстваў (падпісана ў г. Вільнюсе 3 кастрычніка 2005 года);
Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў, тэрарызмам і іншымі відамі злачынстваў (падпісана 17 мая 2007 года).