Нагрудныя знакі
![]() |
Юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi». Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2007 г. № 520. Юбілейным медалём «90 год органам дзяржаўнай бяспекi Беларусi» ўзнагароджваюцца: ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бяспекі, падначаленых ім падраздзяленняў і арганізацый (за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы), якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці; ветэраны органаў дзяржаўнай бяспекі па хадайніцтве Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў КДБ «Гонар», службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі. |
![]() |
Памятны медаль «80 лет Комитету государственной безопасности». Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 20 кастрычніка 1997 г. |
![]() |
Нагрудны знак «Ганаровы супрацоўнiк КДБ». Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2002 г. №635. Нагрудным знакам «Ганаровы супрацоўнiк КДБ» узнагароджваюцца супрацоўнікі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь за адзнаку пры выкананні воінскага, службовага або грамадзянскага абавязку, высокія вынікі ў службовай дзейнасці, воінскае, прафесійнае майстэрства. Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад ва ўмацаванне нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. |
![]() |
Нагрудны знак «XXV год бездакорнай службы». Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2008 г. №644. Нагрудным знакам Камітэта дзяржаўнай бяспекі «XXV год бездакорнай службы» ўзнагароджваюцца ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бяспекі, падначаленых ім падраздзяленняў і арганізацый за высокія дасягненні ў службе і бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, якія маюць выслугу дваццаць пяць і больш каляндарных гадоў на ваеннай службе, службе ў органах унутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, органах фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю. |
![]() |
Нагрудны знак «За выдатнасць» I ступені. Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2008 г. №664. Нагрудным знакам Камітэта дзяржаўнай бяспекі «За выдатнасць» узнагароджваюцца ваеннаслужачыя органаў дзяржаўнай бяспекі, падначаленых ім падраздзяленняў і арганізацый за значны асабісты ўклад у забеспячэнне дзяржаўнай бяспекі і выключныя заслугі ў службовай дзейнасці. Нагрудным знакам могуць узнагароджвацца службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё і ўмацаванне дзяржаўнай бяспекі, эфектыўнага міжнароднага супрацоўніцтва з органамі дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Нагрудны знак мае дзве ступені. Вышэйшай ступенню з'яўляецца I ступень. |
![]() |
Нагрудны знак «За выдатнасць» II ступені. Заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 снежня 2008 г. №664. |
![]() |
Нагрудны знак «90 год Камітэту дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь». Заснаваны пастановай Савета афіцэрскіх сходаў органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 5 лістапада 2007 г. |
![]() |
Юбілейны нагрудны знак «80 лет ИНО ВЧК – УВР КГБ РБ». Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 26 ліпеня 2000 г. |
![]() |
Юбілейны нагрудны знак «60 лет 14 ОППС». Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2003 г. |
![]() |
Нагрудны знак узнагароды «Группа «А» Комитета государственной безопасности Республики Беларусь». Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавіка 2005 г. |
![]() |
Нагрудны знак «За выдатную службу» I ступені падраздзяленняў урадавай сувязі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2005 г. |
![]() |
Нагрудны знак «За выдатную службу» II ступені падраздзяленняў урадавай сувязі органаў дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 31 кастрычніка 2005 г. |
![]() |
Нагрудны знак «Упраўленне ваеннай контрразведкi» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2005 г. |
![]() |
Нагрудны знак «80 год урадавай сувязi Рэспублікі Беларусь» Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2011 г. |
![]() |
Нагрудны знак «95 лет управлению КГБ РБ по г.Минску и Минской области». Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2012 г. |
![]() |
Юбілейны нагрудны знак «70 лет 14 ОППС КГБ Республики Беларусь». Заснаваны Загадам Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2013 г. |
![]() |
Нагрудны знак упраўлення ваеннай контрразведкi Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь «За ўзаемадзеянне». Заснаваны Загадам КДБ Рэспублікі Беларусь ад 10 снежня 2014 г. |