Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб правядзенні антытэрарыстычнага вучэння

22 чэрвеня 2015
У чэрвені 2015 года на тэрыторыі рэспублікі прайшло антытэрарыстычнае вучэнне па спыненні актаў тэрарызму і мінімізацыі іх негатыўных наступстваў на аб’ектах ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства аховы здароўя і ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» адпрацавалі парадак рэагавання на акты тэрарызму і меры па мінімізацыі іх наступстваў на аб’ектах газатранспартнай галіны.

У ходзе вучэння адпрацаваны практычныя дзеянні пры ўзнікненні тэрарыстычных пагроз, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння і кіраванне сіламі і сродкамі пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://kgb.by/by/news-by/view/ab-pravjadzenni-antyterarystychnaga-vuchennja-103