Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

29 чэрвеня 2015
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў ходзе правядзення маштабнай спецаперацыі спынена супрацьпраўная дзейнасць буйнейшай у Рэспубліцы Беларусь арганізаванай злачыннай групы, дзеючай у сферы міжнародных электронных плацежных сістэм у мэтах незаконнай канвертацыі і вывядзення грашовых сродкаў у наяўны абарот.
 
Дзейнасць фігурантаў была максімальна заканспіравана. Прымяняліся розныя каналы шыфраванай сувязі, складаная схема электронных кашалькоў розных міжнародных плацежных сістэм, сім-карткі беларускіх і расійскіх аператараў, зарэгістраваныя на трэціх асоб (у тым ліку іншаземцаў).

Усяго незаконны абарот па электронных кашальках, створаных удзельнікамі злачыннай групы, склаў больш за 54 млрд. рублёў.
 
У выніку правядзення неадкладных следчых дзеянняў задакументавана каля трохсот эпізодаў злачыннай дзейнасці затрыманых. Ідэнтыфікавана больш за 50 кліентаў злачыннай групы. Знойдзена і канфіскавана спецыяльнае электроннае абсталяванне, якое выкарыстоўвалася для прыёму плацяжоў і размеркавання фінансавых патокаў, пластыкавыя карткі беларускіх і замежных банкаў, наяўныя грашовыя сродкі, наркатычныя рэчывы.

Адносна арганізатараў і іншых удзельнікаў злачыннай групоўкі ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 233 КК Рэспублікі Беларусь (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, што ажыццяўлялася арганізаванай групай). Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Накладзены арышт на аб’екты нерухомай маёмасці і аўтатранспартныя сродкі фігурантаў. Арыштавана 26 банкаўскіх рахункаў і шматлікія электронныя кашалькі.

Да затрыманых прыменена мера стрымання – узяцце пад варту.

Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзена ў Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://kgb.by/by/news-by/view/ab-spynenni-supratspraunaj-dzejnastsi-104