Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці
29 кастрычніка 2015
Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў выніку праведзенай спецаперацыі спынена супрацьпраўная дзейнасць злачыннай групы, дзеянні якой груба парушалі канстытуцыйныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь.

На працягу трох гадоў удзельнікі злачыннай групы ажыццяўлялі дзейнасць па праслухоўванні памяшканняў, тэлефонных перагавораў, узломе электроннай пошты, акаўнтаў Skype, Viber, WhatsApp, сацыяльных сетак. Аплата паслуг ажыццяўлялася праз заканспіраваную схему пераводаў грашовых сродкаў з выкарыстаннем электронных кашалькоў.

У выніку праведзеных мерапрыемстваў затрыманы арганізатары злачыннай дзейнасці. Праведзена больш за восемдзесят вобыскаў. Устаноўлена каля паўтары тысячы заказчыкаў незаконных паслуг. Супрацьпраўныя мерапрыемствы праводзіліся ў адносінах да больш як дзвюх тысяч грамадзян Беларусі. У іх ліку намеснік начальніка аднаго з РУУС Мінска, прадстаўнік кіраўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, супрацоўнікі Следчага камітэта, журналісты дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, прадстаўнікі мытных органаў, ваеннаслужачыя, а таксама кіраўнікі і прадстаўнікі органаў улады і кіравання, дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў.

У ходзе неадкладных следчых дзеянняў па месцы работы і жыхарства фігурантаў выяўлена і канфіскавана спецыяльнае электроннае абсталяванне, наяўная замежная валюта.

У адносінах да ўдзельнікаў злачыннай групы ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.376 КК Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб, набыццё або збыт сродкаў для тайнага атрымання інфармацыі, учыненыя групай асоб па папярэдняй змове). Санкцыяй артыкула прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 4 гадоў.
У ходзе работы па крымінальнай справе ўносіцца яснасць у характар дзеянняў заказчыкаў незаконных паслуг. Паводле ацэнкі следства, у іх дзеяннях ёсць прыкметы складу злачынства прадугледжанага арт.203 КК Рэспублікі Беларусь (парушэнне тайны перапіскі, тэлефонных або іншых перагавораў, паштовых, тэлеграфных або іншых паведамленняў). Цяпер па названым артыкуле ў адносінах да заказчыкаў супрацьпраўных дзеянняў узбуджана больш за 20 крымінальных спраў. На ўсёй тэрыторыі рэспублікі Камітэтам дзяржаўнай бяспекі праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазроных, а таксама ўстанаўленне ўсіх кліентаў злачыннай групы і асоб, якія пацярпелі ад іх дзеянняў.

Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://kgb.by/by/news-by/view/ab-spynenni-supratspraunaj-dzejnastsi-114