Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

20 лютага 2017
КДБ Рэспублікі Беларусь  у рамках абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы і барацьбы з карупцыяй выкрыта і спынена карупцыйная дзейнасць генеральнага дырэктара ААТ «Гомельтранснафта «Дружба» С. Сасноўскага, які затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (пяць тысяч долараў ЗША). У якасці хабарадавальніка выступаў У. Цімашпольскі былы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі, які таксама затрыманы.

У выніку рэалізацыі комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устаноўлена, што ў 2015 г. У. Цімашпольскі дасягнуў дамоўленасці аб аказанні С. Сасноўскім за незаконую грашовую ўзнагароду садзейнічання адной з украінскіх кампаній у атрыманні заказу на правядзенне рамонтных работ на нафтаправодзе «Мазыр-Брэст» коштам 8 млрд. недэнамінаваных рублёў. Пры гэтым якасць прадастаўленых паслуг не адпавядала патрабаванням беларускага заканадаўства.

У мэтах маскіроўкі злачыннай дзейнасці, «абходу» патрабаванняў  беларускага заканадаўства ў сферы правядзення будаўнічых работ, а таксама пераводу ў наяўныя сродкі злачынных даходаў, фігуранты распрацавалі злачынную схему з уключэннем у яе падкантрольных камерцыйных структур і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Фігурантаў справы вызначала дакладнае размеркаванне абавязкаў. Займаючы высокую службовую пасаду, С. Сасноўскі суправаджаў рэалізацыю «дагаворнага» кантракта і забяспечваў пералічэнне ў адрас камерцыйных структур авансавых плацяжоў. У. Цімашпольскі ў сваю чаргу забяспечваў перавод у наяўныя сродкі і размеркаванне грашовых сродкаў паміж удзельнікамі злачыннай схемы.

Адносна С. Сасноўскага ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.430 («атрыманне хабару») КК Рэспублікі Беларусь, у адносінах да У. Цімашпольскага − па ч.2 арт.431 («дача хабару») КК Рэспублікі Беларусь. Да затрыманых прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Праводзяцца неабходныя аператыўна-вышуковыя і следчыя дзеянні, накіраваныя на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазроных.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://kgb.by/by/news-by/view/ab-spynenni-supratspraunaj-dzejnastsi-150