Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

6 красавіка 2017
КДБ Рэспублікі Беларусь у рамках абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы выкрыта і спынена карупцыйная дзейнасць генеральнага дырэктара ААТ «Івацэвічдрэў» Шульгі У.Э., які з карыслівай зацікаўленасці арганізаваў злачынную схему па пастаўцы на ўзначаленае ім прадпрыемства імпартнай сыравіны па завышанай вартасці праз падкантрольныя замежныя кампаніі. 

Так, ААТ «Івацэвічдрэў» для вытворчасці драўнянастружкавай пліты ажыццяўляе закупкі імпартнага меламіну. З 2014 года асноўнымі пастаўшчыкамі гэтай сыравіны былі замежныя кампаніі «National Resources L.P.» (Літва) і «Great Imports/exports L.P.» (Шатландыя). Устаноўлена, што фактычнымі ўласнікамі названых кампаній з'яўляюцца сын Шульгі У.Э. – Шульга А.У., а таксама блізкая сувязь сына Непляховіч А.У.

Праз названыя замежныя фірмы ажыццяўлялася закупка меламіну ў кітайскіх вытворцаў па цане 750-800 долараў ЗША за тону, што ў далейшым рэалізоўвалася ААТ «Івацэвічдрэў» па цане 1350-1400 еўра за тону. У выніку прадпрыемству нанесены ўрон у асабліва буйным памеры на суму не менш за 224 720 еўра. 

Адносна фігурантаў узбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.424 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, што прывяло да цяжкіх наступстваў). Усе яны затрыманы і змешчаны пад варту. 

КДБ прадаўжае правядзенне неабходных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне іншых эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці затрыманых.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://kgb.by/by/news-by/view/ab-spynenni-supratspraunaj-dzejnastsi-154