Аб удзеле каманды КДБ Рэспублікі Беларусь у міжнародных спаборніцтвах па снайперскай стральбе
Упершыню ў гісторыі беларуская каманда стала пераможцам у XIII спаборніцтвах на Кубак свету сярод паліцэйскіх і ваенных снайпераў па снайперскай стральбе, якія адбыліся ў Будапешце (Венгрыя).
У спаборніцтвах удзельнічалі 58 каманд, якія прадстаўляюць спецыяльныя службы, паліцэйскія і воінскія фарміраванні з 16 краін: Кітая, Расіі, Беларусі, Ізраіля, Вялікабрытаніі, Германіі, Венгрыі, Балгарыі, Швейцарыі, Славакіі, Чэхіі, Македоніі, Бельгіі, Косава, Украіны, і Казахстана . Усе ўдзельнікі - дзеючыя супрацоўнікі антытэрарыстычных падраздзяленняў і спецслужбаў, многія з якіх маюць вопыт удзелу ў баявых аперацыях.
Снайперы антытэрарыстычнага падраздзялення КДБ Рэспублікі Беларусь групы «А» прынялі ўдзел у камандных і індывідуальных заліках сярод паліцэйскіх і ваенных снайпераў. У спаборніцтвах паліцэйскіх снайпераў, якія неафіцыйна лічацца найбольш складанымі і выступаюць у іх самыя падрыхтаваныя стрэлкі, лепшай стала снайперская пара групы «А», пакінуўшы ззаду ўдзельнікаў з 30 каманд. У індывідуальным заліку ў гэтай жа катэгорыі супрацоўнікі КДБ занялі другое месца, апярэдзіўшы больш за 60 сапернікаў.
Таксама супрацоўнікі групы «А» выступілі ў катэгорыі ваенных снайпераў, дзе за кубак змагаліся 54 удзельнікі з 27 каманд, і ва ўпартай барацьбе занялі другія месцы ў камандным і індывідуальным заліках, саступіўшы першынство камандзе Кітая.
Падобныя спаборніцтвы, хоць і праводзяцца ўдалечыні ад шырокай публікі і тэлекамер, лічацца вельмі прэстыжнымі. Яны даюць магчымасць не толькі параўнаць узровень прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў спецпадраздзяленняў розных краін, але і пераняць перадавы вопыт лепшых стралкоў свету.