Комитет государственной безопасности Республики Беларусь
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь

Аб узбуджэнні крымінальнай справы

8 чэрвеня 2015
Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні хабару ў памеры 4 тысячы еўра затрыманы з доказамі злачынства начальнік аддзела арганізацыі рамонту авіяцыйнай тэхнікі Дзяржаўнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.

Устаноўлена, што ў перыяд з 2013 па 2015 год службовая асоба МНС за незаконную грашовую ўзнагароду ў памеры 10 працэнтаў ад сумы кантракта ў інтарэсах асобных расійскіх камерцыйных структур арганізавала правядзенне тэндараў на закупку авіяцыйных запчастак па завышаным кошце. Пры яго ўдзеле заключана больш за 20 дагавораў на агульную суму звыш 25 мільёнаў расійскіх рублёў, 44 тысяч долараў ЗША і 39 тысяч еўра.

У выніку праведзеных аператыўных мерапрыемстваў устаноўлены канал атрымання супрацоўнікам МНС хабараў, праз так званых «кур’ераў», якіх затрыманы выкарыстоўваў «уцёмную» для перавозкі грашовых сродкаў з тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Адносна службовай асобы МНС узбуджана крымінальная справа па ч. 2. арт. 430 (атрыманне хабару ў буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

У ходзе неадкладных следчых дзеянняў у дэпазітарнай ячэйцы фігуранта знойдзена і канфіскавана наяўных грашовых сродкаў на суму 89 тысяч 900 долараў ЗША, 20 тысяч еўра і 900 тысяч расійскіх рублёў.

Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзена ў  Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь.
Вы можаце знайсці гэту старонку па наступным адрасе: https://kgb.by/by/news-by/view/ab-uzbudzhenni-kryminalnaj-spravy-102