Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні 36-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў (СОРБ) дзяржаў-удзельніц СНД

05.06.2014

5 чэрвеня 2014 года ў Мінску адбудзецца 36-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СОРБ).

У яго працы, акрамя дэлегацый спецслужбаў і органаў бяспекі краін СНД, прымуць удзел дэлегацыі Выканаўчага камітэта Садружнасці і Антытэрарыстычнага цэнтра СНД. Для ўдзелу ў 36-м пасяджэнні СОРБ у якасці назіральнікаў запрошаны прадстаўнікі спецслужбаў Германіі, Італіі, Іспаніі і Францыі.

У парадак дня ўключаны пытанні павышэння эфектыўнасці супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння па лініі барацьбы з міжнародным тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму. У ходзе нарады ўдзельнікі абмяркуюць найбольш актуальныя праблемы процідзеяння злачынствам у галіне інфармацыйных тэхналогій, а таксама арганізацыю ўзаемадзеяння па пытаннях выяўлення і папярэджання кампутарных нападаў на інфармацыйныя рэсурсы дзяржаўных структур краін СНД.

Напярэдадні Першых Еўрапейскіх гульняў 2015 ў г.Баку прадстаўнікі дэлегацый абмяняюцца вопытам забеспячэння бяспекі масавых спартыўных мерапрыемстваў, у тым ліку ва ўзаемадзеянні з органамі бяспекі і спецыяльнымi службамі дзяржаў-удзельніц СНД.

Наверх