Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні 40-га пасяджэння Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў (СОРБ) дзяржаў - удзельніц СНД

18.05.2016
19-20 мая 2016 года ў Мінску адбудзецца 40-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СОРБ).

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць уплыў развіцця геапалітычнай абстаноўкі ў свеце на бяспеку ў Цэнтральна-Азіяцкім рэгіёне, ход выканання Праграмы супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у барацьбе з тэрарызмам і іншымі насільнымі праявамі экстрэмізму на 2014-2016 гады, а таксама пытанні правядзення Нарады кіраўнікоў (начальнікаў штабоў) нацыянальных антытэрарыстычных цэнтраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Акрамя таго, на сустрэчы будуць падведзены вынікі работы Антытэрарыстычнага цэнтра СНД у 2015 годзе і праведзенага пасяджэння Каардынацыйнага савета і Тэхнічнага камітэта Аб'яднанага банка даных органаў бяспекі і спецыяльных службаў дзяржаў - удзельніц СНД па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Плануецца таксама абмеркаваць вынікі пасяджэнняў камісій СОРБ па навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, інфармацыйнай бяспецы, супрацоўніцтве ў сферы папярэдняга следства і забеспячэнні бяспекі міжнародных транспартных зносін.
Наверх