Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні антытэрарыстычнага вучэння

22.06.2015
У чэрвені 2015 года на тэрыторыі рэспублікі прайшло антытэрарыстычнае вучэнне па спыненні актаў тэрарызму і мінімізацыі іх негатыўных наступстваў на аб’ектах ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь».

Прадстаўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Міністэрства аховы здароўя і ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь» адпрацавалі парадак рэагавання на акты тэрарызму і меры па мінімізацыі іх наступстваў на аб’ектах газатранспартнай галіны.

У ходзе вучэння адпрацаваны практычныя дзеянні пры ўзнікненні тэрарыстычных пагроз, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння і кіраванне сіламі і сродкамі пры правядзенні контртэрарыстычнай аперацыі.
Наверх