Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

04.12.2015
3–4 снежня 2015 года ў гасцініцы «Вікторыя Алімп Атэль» адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Сацыяльна-псіхалагічныя аспекты забеспячэння нацыянальнай бяспекі», арганізаваная дзяржаўнай установай адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ва ўзаемадзеянні з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, пры ўдзеле Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў – удзельніц СНД і Парламенцкай Асамблеі АДКБ.

Гэта канферэнцыя стала чарговым мерапрыемствам з цыкла «Нацыянальная бяспека» і была прысвечана праблемам аналітычнага забеспячэння нацыянальнай бяспекі, процідзеянню дэструктыўнаму інфармацыйнаму ўздзеянню, пытанням аператыўнай псіхалогіі.

У яе рабоце прынялі ўдзел больш за 200 чалавек, з іх 25 дактароў навук, 46 кандыдатаў навук, 30 прадстаўнікоў замежных дзяржаў. У ходзе канферэнцыі заслухана 90 навуковых дакладаў. Было дасягнута адзінства поглядаў вучоных і практыкаў на асноўныя тэарэтыка-метадалагічныя прынцыпы і метадычныя падыходы па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі.

Канферэнцыя дала магчымасць ацаніць стан абмяркоўваемых праблем і перспектывы іх вырашэння, узровень і напрамкі навуковых даследаванняў сацыяльна-псіхалагічных аспектаў абароны нацыянальных інтарэсаў у сферы інфармацыйнага проціборства, аналітычнай работы, службовай дзейнасці і работы з кадрамі ў структурах сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі і органах дзяржаўнага кіравання.
Наверх