Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

02.12.2016
22 снежня ў бізнес-цэнтры гасцініцы «Прэзідэнт Атэль» пройдзе міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Падрыхтоўка кадраў для суб'ектаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі. Гісторыя і сучаснасць», арганізаваная Дзяржаўнай установай адукацыі «Інстытут нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ва ўзаемадзеянні з Камітэтам дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і прымеркаваная да 70-годдзя з дня ўтварэння Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Мэта мерапрыемства – узаемнае вывучэнне, узгадненне і гарманізацыя навуковых падыходаў, абмен практычным вопытам забеспячэння нацыянальнай бяспекі ў яе ідэалагічным, арганізацыйным, прававым і псіхалагічным аспектах.

У канферэнцыі прымуць удзел кіраўнікі сілавых ведамстваў Рэспублікі Беларусь, дэлегацыі спецыяльных службаў дзяржаў – удзельніц СНД, кіраўніцтва навучальных устаноў, што ажыццяўляюць падрыхтоўку супрацоўнікаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, эксперты дзяржаўных органаў і арганізацый, устаноў адукацыі і навукі Рэспублікі Беларусь і дзяржаў – удзельніц СНД.
Наверх