Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб правядзенні міжнародных перагавораў

24.09.2015
З 21 па 24 верасня 2015 г. у Рэспубліцы Беларусь з афіцыйным візітам знаходзілася дэлегацыя Выканаўчага камітэта Рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (РАТС ШАС) на чале з Дырэктарам Чжанам Сіньфэнам.

Праведзены рабочыя сустрэчы дэлегацыі з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў.



З улікам прыняцця ў ліпені 2015 г. на Уфімскім саміце кіраўнікоў дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва рашэння аб павышэнні статусу Рэспублікі Беларусь да ўзроўню дзяржавы-наглядальніка асноўнай тэмай двухбаковага дыялогу сталі пытанні пашырэння ўдзелу беларускага боку ў падтрыманні агульнай архітэктуры бяспекі для краін еўразійскага рэгіёна.

Асаблівую ўвагу бакі ўдзялілі антытэрарыстычнаму складніку супрацоўніцтва, што ўключае абмен інфармацыяй аб асобах, маючых дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, правядзенне сумесных практычных мерапрыемстваў па яе папярэджанні, выяўленні і спыненні. У першую чаргу, прадухіленню ў зоне адказнасці ШАС вярбовачнай актыўнасці міжнародных тэрарыстычных арганізацый, у прыватнасці "Ісламскай дзяржавы", і спыненню транзіту замежных баевікоў-тэрарыстаў праз тэрыторыі краін – удзельніц ШАС.

У ходзе праведзеных сустрэч разгледжана перспектыва далучэння Рэспублікі Беларусь да Шанхайскай канвенцыі аб барацьбе з тэрарызмам, сепаратызмам і экстрэмізмам ад 15 чэрвеня 2001 г.

Вызначаны неадкладныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і падпісанні абноўленага пратакола аб супрацоўніцтве паміж РАТС ШАС і КДБ Рэспублікі Беларусь, каардынуючым дзейнасць у сферы барацьбы з тэрарызмам у Рэспубліцы Беларусь.



На заканчэнне візіту Чжан Сіньфэн выказаў меркаванне, што «беларускі бок можа стаць добрым прыкладам для іншых дзяржаў-наглядальнікаў з пункту гледжання ўкаранення шанхайскіх механізмаў барацьбы з тэрарызмам у інтарэсах дынамічнага і плённага ўмацавання агульнага і нацыянальнага патэнцыялу ў гэтай сферы».
Наверх