Паведамленнi
Аб правядзенні сумеснага камандна-штабнога вучэння
27-28 лютага 2014 года ў рамках падрыхтоўкі і рэалізацыі мер па забеспячэнні бяспекі правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе ў г. Мiнску на тэрыторыі шматфункцыянальнага спартыўна-забаўляльнага комплексу «Чыжоўка-Арэна» прайшло сумеснае камандна-штабное вучэнне.
Прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрства аховы здароўя і Мінгарвыканкама адпрацавалі пытанні рэагавання і ўзаемадзеяння ў складаных аператыўных умовах, звязаных з пагрозай здзяйснення акта тэрарызму, якое суправаджаецца захопам заложнiкаў і прымяненнем выбуховых прылад, а таксама з групавым парушэннем грамадскага парадку.
Акрамя таго, ведамства-удзельнікі на практыцы адпрацавалі зладжанасць дзеянняў дзяржаўных органаў ва ўмовах ўзнікнення надзвычайных сітуацый, звязаных, у тым ліку з эвакуацыяй грамадзян з ачагоў задымлення і ўзгарання, выяўленнем крыніц іанізуючага выпраменьвання і інш.