Паведамленнi
Аб спыненні спробы згону паветранага судна
10 чэрвеня 2014 года зроблена спроба згону паветранага судна, які рухаўся па маршруце Кутаісі-Мінск. Камандзіру экіпажа самалёта ад пасажыра, які знаходзіўся на борце, была накіравана запіска з пагрозай выбуху авіялайнера і патрабаваннем аб змене курса палёту ў адну з еўрапейскіх краін. У гэты час на борце самалёта знаходзіліся 32 пасажыры, у тым ліку 1 дзіця, і 4 члены экіпажа. Дзякуючы прафесійным дзеянням пілотаў, у 6.50 паказаны борт зрабіў пасадку ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск».
Першасныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы спынення супрацьпраўных дзеянняў згоншчыка праведзены службай авіяцыйнай бяспекі і рэжыму аэрапорта сумесна з органамі ўнутраных спраў на паветраным транспарце.
Прадстаўнікі Контртэрарыстычнага ўпраўлення КДБ і групы «А» падняліся на борт авіялайнера і ўступілі ў перамовы з асобай, якая перадала запіску, – грамадзянінам Грузіі, 1973 г. н. У выніку перамоваў злачынец пагадзіўся пакінуць борт самалёта і ў 8.10 добраахвотна здаўся супрацоўнікам КДБ. А ўжо ў 8.15 паветранае судна пакінулі пасажыры і члены экіпажа.
У дачыненні да затрыманай асобы Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ўзбуджаная крымінальная справа па ч.2 ст.311 (згон альбо захоп з мэтай згону паветранага судна) КК Рэспублікі Беларусь. Праваахоўнымі органамі праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні.