Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

04.02.2014

Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні грашовых сродкаў, прызначаных для далейшай перадачы ў якасцi хабару службовым асобам органаў фінансавых расследаванняў затрыманы заснавальнік прыватнага будаўнічага прадпрыемства г.Мінска.

Затрыманы, прадстаўляючыся супрацоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК, пераканаў дырэктара адной са сталічных камерцыйных структур у тым, што, маючы цесныя сувязі з кіруючымі работнікамі органаў фінансавай міліцыі, за ўзнагароду ў памеры 50 тысяч долараў ЗША можа аказаць садзейнічанне ў станоўчым вырашэнні пытання пра не прыцягненні кіраўніка фірмы да ўсталяванай законам адказнасці па матэрыялах праверкі, якая праводзіцца ДФР.

Ілжэ-супрацоўнік фінансавай міліцыі затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні часткі названай сумы ў памеры 5 тысяч долараў ЗША.

У дачыненні да затрыманага ўпраўленнем КДБ па г.Мiнску і Мiнскай вобласці распачата крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.5 арт.16 і ч.2 арт.431 (падбухторванне да дачы хабару ў буйным памеры) КК Рэспублікі Беларусь.

Для далейшага расследавання крымінальная справа перададзена ва ўпраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску.

Наверх