Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб спыненні супрацьпраўнай дзейнасці

20.03.2014

Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі ва ўзаемадзеянні з работнікамі ўпраўлення ДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці і г.Мінску спынена супрацьпраўная дзейнасць злачыннай групы з ліку беларускіх грамадзян, якая арганізавала рэалізацыю «ценявых» схем па аказанні садзейнічання прадпрыемствам рэальнага сектара эканомікі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і збораў, а таксама легалізацыі незаконных даходаў і вываду грашовых сродкаў за межы краіны. У рэалізацыі схем былі задзейнічаны падкантрольныя кампаніі, абарот грашовых сродкаў на замежных рахунках якіх толькі ў 2013 годзе склаў больш за 50 млрд. рублёў.

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распачаты 3 крымінальныя справы па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.243 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў) КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў злачыннай групы, а таксама кіраўніка аднаго з прадпрыемстваў, які актыўна карыстаўся іх «паслугамі». Камерцыйнай структурай, якую ён узначальваў, асвойваліся бюджэтныя грашовыя сродкі, атрыманыя за правядзенне будаўнічых работ па капітальным рамонце жылога фонду на аб'ектах ЖРЭА Партызанскага і Ленінскага раёнаў г. Мінска, а таксама за аздабленне фасада шматкватэрнага дома, якi будуецца ў г. Жодзіна.

У ходзе правядзення неадкладных следчых дзеянняў у затрыманых канфiскавана кампутарная тэхніка, бухгалтарскія дакументы, наяўныя грашовыя сродкі ў замежнай валюце на агульную суму звыш 400 тысяч долараў ЗША. Акрамя таго накладзены арышт на дарагія аўтамабілі Паршэ Каен, БМВ Х5, БМВ Х6 і нерухомую маёмасць (катэдж, зямельны ўчастак) на агульную суму больш за 1,9 млн. долараў ЗША, а таксама грашовыя сродкі ў агульнай суме каля 300 млн. рублёў, якія знаходзяцца на рахунках лжэпрадпрымальніцкіх структур.

У рамках расследавання крымінальнай справы праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне і дакументаванне ўсіх эпізодаў супрацьпраўнай дзейнасці падазраваных. Прызначаная праверка пытанняў фінансавых узаемаадносін прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі з ілжэпрадпрымальніцкімі структурамі.

Затрыманыя змешчаны ў СІЗА.

Наверх