Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб ўзбуджэнні крымінальнай справы

08.01.2014

Супрацоўнікамі Камітэта дзяржаўнай бяспекі пры атрыманні грашовых сродкаў, прызначаных для наступнай перадачы ў якасці хабару службовым асобам Магілёўскага абласнога тэрытарыяльнага аддзела па санацыі і банкруцтве Міністэрства эканомікі, затрыманы дзяржаўны антыкрызісны кіраўнік.

Валодаючы інфармацыяй аб правядзенні праверкі працэдуры банкруцтва адной з камерцыйных структур г.Магілёва, затрыманы пераканаў заснавальніка фірмы ў тым, што можа аказаць садзейнічанне ў яе спыненні, для чаго службовым асобам аддзела па санацыі і банкруцтве, якія праводзяць праверку, неабходна перадаць 100 тысяч долараў ЗША.

Антыкрызісны кіраўнік затрыманы з доказамі злачынства пры атрыманні часткі названай сумы ў памеры 30 тысяч долараў ЗША.

Па матэрыялах упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці ў дачыненні да затрыманага Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.5 арт.16 і ч.2 арт.431 (падбухторванне да дачы хабару) КК Рэспублікі Беларусь.

Да падазраванага прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Устанаўліваюцца іншыя эпізоды яго супрацьпраўнай дзейнасці.

Наверх