Паведамленнi
Аб VII нарадзе кіраўнікоў нацыянальных антытэрарыстычных цэнтраў дзяржаў-удзельніц СНД
10.02.2014
11-12 лютага дэлегацыя Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь прыме ўдзел у VII нарадзе кіраўнікоў (начальнікаў штабоў) нацыянальных антытэрарыстычных цэнтраў дзяржаў-удзельніц СНД, якое адбудзецца ў рамках XIX Міжнароднага Форуму «Тэхналогіі бяспекі» ў Маскве. На сустрэчу запрошаны прадстаўнікі спецыяльных службаў і органаў бяспекі 11 краін - Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана і Украіны.
У ходзе нарады ўдзельнікі абмяркуюць пытанні ўзаемадзеяння спецыяльных службаў дзяржаў-удзельніц СНД у галіне барацьбы з высокатэхналагічным тэрарызмам, а таксама прымуць удзел у пашыраным пасяджэнні Навукова-кансультатыўнага савета пры Антытэрарыстычным цэнтры СНД.