Паведамленнi
Аб затрыманні грамадзян Расіі
01.10.2015
У канцы жніўня 2015 года КДБ Рэспублікі Беларусь па падазрэнні ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.159 КК Расійскай Федэрацыі «махлярства», затрыманы экс-начальнік Упраўлення Судовага дэпартамента пры Вярхоўным судзе Расійскай Федэрацыі па Маскоўскай вобласці Валерый Кузьміч і яго намеснік па фінансах Яўгенія Цітова, якія знаходзяцца ў міжнародным вышуку.
Затрыманне ажыццёўлена на тэрыторыі Мінскай і Гродзенскай абласцей у рамках двухбаковых пагадненняў паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй.
Да расійскіх грамадзян прыменена мера стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту.
Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь ва ўстаноўленым законам парадку вырашаецца пытанне аб экстрадыцыі затрыманых у Расійскую Федэрацыю.