Тэлефон даверу
Калі вы валодаеце інфармацыяй аб учыненых або маючых адбыцца злачынствах, пазваніце па тэлефоне:
8 (017) 219-92-99
Галоўная Для СМI Паведамленнi

Паведамленнi

Аб затрыманні падазраванага

26.02.2014

26.02.2014 супрацоўнікамі УУС па ахове Мінскага метрапалітэна на станцыі метро «Кастрычніцкая» ад жыхаркі г.Мінска была атрымана інфармацыя аб тым, што яе ўвагу прыцягнула незвычайнае СМС-паведамленне аднаго з пасажыраў, у якім ён паведамляў пра намер прывесці ў дзеянне выбуховае прыстасаваньне, якое маецца ў яго.

Супрацоўнікамі ўпраўлення КДБ па г.Мiнску і Мiнскай вобласці і ГУУС Мінгарвыканкама неадкладна быў праведзены ўвесь комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку з прымяненнем сучасных тэхнічных сродкаў, у выніку якога асоба пасажыра была ўсталяваная.

Дзякуючы зладжаным дзеянням розных службаў органаў дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных спраў падазраваны ў самыя кароткія тэрміны быў затрыманы. Ім аказаўся 35-гадовы выхадзец г.Караганды (Рэспубліка Казахстан), які пражывае ў Мінскай вобласці.

У цяперашні час дзеянням затрыманага ўпраўленнем Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску даецца прававая ацэнка.

Наверх