Настройкі
Мова
Шрыфт
PT Sans
Times New Roman
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Стандартны
Павялічаны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Парадак прыёму Графік прыёму
Тэлефон дзяжурнай службы: 127
Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь забяспечвае абарону незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, абарону канстытуцыйнага ладу і дзяржаўнага суверэнітэту беларускай дзяржавы, а таксама забяспечвае нацыянальную бяспеку Рэспублікі Беларусь у палітычнай, эканамічнай, ваеннай, навукова-тэхнічнай, інфармацыйнай, сацыяльнай, дэмаграфічнай і экалагічнай сферах.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь з'яўляюцца знешняя разведка, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь; контрразведвальная дзейнасць, сканцэнтраваная на выяўленні і спыненні разведвальнай і іншай дзейнасці спецыяльных службаў, арганізацый замежных дзяржаў і некаторых асоб, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь; папярэджанне, выяўленне і спыненне тэрарыстычнай і іншай экстрэмісцкай дзейнасці, барацьба з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, незаконнай міграцыяй, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, а таксама зброі, боепрыпасаў, ядзерных матэрыялаў і іх кампанентаў. Да кампетэнцыі органаў дзяржаўнай бяспекі таксама адносіцца арганізацыя ўрадавай і аператыўнай сувязі.
 
Дзейнасць Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь рэгламентавана Законам Рэспублікі Беларусь «Аб органах дзяржаўнай бяспекі».

Афiцыйна

© 2014 Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь